З серады ўступае ў сілу забарона на аднаразовы поліэтыленавы посуд. Новыя правілы выклікаюць непакой у прадпрымальнікаў звязаных з гастраноміяй, піша dziennik.pl.
24 мая ўступаюць у сілу правілы, якія завяршаюць эпоху, калі пластыкавыя сталовыя прыборы, саломінкі або талеркі былі даступныя ў кожным рэстаране і можна было ежу ўзяць з сабой.
У Польшчы таксама давядзецца развітацца з пластыкавымі мешалкамі для напояў і ўпакоўкамі для ежы з пенаполістыролу. Больш за тое, гігіенічныя тампоны, гігіенічныя пракладкі і г.д. трэба будзе спецыяльна маркіраваць. Этыкетка будзе змяшчаць інфармацыю аб уздзеянні прадукту на навакольнае асяроддзе і аб альтэрнатыўнай замене гэтага тавару.
З гэтага моманту больш нельга будзе выпускаць на рынак аднаразовую ўпакоўку з пластмас, якія не паддаюцца біяраскладанню.
Аднак гэта не азначае, што ўладальнікі гастраноміі, якія набылі больш аднаразовых тавараў з думкай пра будучыню, страцяць грошы. Заканадаўца дазволіў ім распрадаваць свае запасы.
яс