Беларуская Служба

Стваральнік ChatGPT: ЗША, Кітай, Расія, Еўрасаюз павінны дамовіцца наконт штучнага інтэлекту

23.05.2023 17:01
Сэм Альтман, прэзідэнт OpenAI і адзін з стваральнікаў рэвалюцыйнага размоўнага бота, прыехаў у Польшчу, дзе сустрэўся з прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім.
Sam Altman.
Sam Altman.Фота: twitter.com/sama

З нагоды візіту Альтман распавёў выданню Rzeczpospolita пра неабходныя правілы. Альтман мяркуе, што ўсе павінны быць зацікаўлены ў распрацоўцы ўніверсальных, міжнародных правілаў адносна штучнага інтэлекту.

Неафіцыйна вядома, што Альтман вывучае магчымасць стварэння глабальнай ініцыятывы, якая дапамагла б рэгуляваць гэтую тэхналогію, але такім чынам, каб радыкальна яе не абмяжоўваць. Стваральнік ChatGPT зʼяўляецца прыхільнікам стварэння глабальнай установы, якая б назірала за развіццём штучнага інтэлекту. Такі орган будзе працаваць па падобным прынцыпе, што і Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі.

– Я спадзяюся, што ўлады належным чынам прыручаць гэтую тэхналогію – сказаў Альтман выданню Rzeczpospolita і запэўніў, што спадзяецца, што ў гэтай галіне будзе дасягнута дамоўленасць паміж сусветнымі дзяржавамі, у тым ліку ЗША, Кітаем, Расіяй і Еўрасаюзам. Я магу сабе ўявіць такое супрацоўніцтва. Я ведаю, што шмат хто кажа, што такі саюз сёння немагчымы. Аднак я лічу, што цяпер трэба садзіцца за стол перамоваў і выпрацоўваць агульныя рашэнні. Хаця б паспрабуем, – падкрэслівае Сэм Альтман.

Rzeczpospolita / вх