Беларуская Служба

Канец цэнавых камбінацый. Як правільна пазначаць акцыю распрадажы

29.05.2023 15:13
Старыя цэнавыя фокусы ўжо не пройдуць.
Здымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com

Той, хто хоча заваяваць кліентаў праз зніжэнне цэн і акцыі, павінен быць напагатове, піша ў выданні Puls Biznesu Яраслаў Круляк.

Упраўленне па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў (UOKiK) выдала рэкамендацыі, парушэнне якіх можа дорага каштаваць.

Некаторыя прадпрымальнікі займаюцца практыкай, накіраванай на продаж на распрадажах даражэй, чым тавар каштаваў да акцыі. Перад аб'явай аб акцыі несумленныя прадаўцы падымалі цэны, а падчас акцыі паніжалі.

Упраўленне па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў дакладна вызначыла правілы распрадажы. UOKiK тлумачыць, што можна выкарыстоўваць такія словы як «распрадажа», «эканомце», «скідкі», або закрэсліць больш высокую цану. Можна выкарыстоўваць яркія колеры: чырвоны, жоўты, аранжавы, аднак заўсёды, у тым ліку і ў інтэрнэце, неабходна пазначыць колькі дадзены тавар каштаваў на працягу апошніх трыццаці дзён.

яс