Беларуская Служба

Алеся Каролік: Узаемная любоў з Варшавай расце, але думкамі ўсё адно ў Беларусі

29.05.2023 15:23
У выніку мэтанакіраваная палітыкі рэжыму Лукашэнкі па вынішчэнні ўсяго беларускага, Алеся разам з мужам былі вымушаны ратаваць сваю асабістую свабоду і здароўе ў Польшчы. 
Аўдыё
  • Беларуская служба Польскага радыё запыталася ў Алесі, ці пасля некалькіх гадоў эміграцыі ёй удалося стварыць вакол сябе зону камфорту, ці пачувае сябе ўтульна ў Польшчы
Алеся Каролік Крыніца: rh.by

Алеся Каролік – вядомая маладзечанская актывіста, якая заўзята займалася прасоўваннем і абаронай беларускай мовы і культуры, у прыватнасці, ладзіла папулярныя моўныя курсы «Мова Нанова». У выніку мэтанакіраваная палітыкі рэжыму Лукашэнкі па вынішчэнні ўсяго беларускага, Алеся разам з мужам былі вымушаны ратаваць сваю асабістую свабоду і здароўе. Пара абарала польскі кірунак міграцыі.

Беларуская служба Польскага радыё запыталася ў Алесі, ці пасля некалькіх гадоў эміграцыі ёй удалося стварыць вакол сябе зону камфорту, ці пачувае сябе ўтульна ў Польшчы, у Варшаве, безумоўна, улічваючы вымушаныя абставіны эміграцыі:

-Пытанне цікавая. Напрыканцы жніўня мінае тры гады да таго моманту як мы з’ехалі. Кажучы агульна, гледзячы на гісторыі іншых суайчыннікаў, мая сітуацыя выглядае добра, бо я ўладкавалася. Маю працу, якая мне падабаецца, маю дзе жыць. Базавыя патрэбы задаволеныя, а сям’я не дазнала пераследу.

Ці адчуваю я сябе ў Польшчы, як дома – то, вядома, не. Адзінае, нядаўна злавіла сябе на думцы, што пачынаю адаптавацца да Варшавы. Звыклася да яе шэрані, да блякласці, да вільгаці. Гэта ўсё пачало ў ва мне адгукацца, узаемная любоў узрастае, але ўсё адно думкамі я ў Беларусі, думкамі я туды вяртаюся.

Ці магчыма ў такім стане наладжваць сваё жыццё ў Польшчы? Ці адчуваецца вы сябе часткай польскага грамадства? Тры гады – гэта, як мне здаецца, дастатковы тэрмін, каб хоць у нейкай ступені асімілявацца, альбо інтэгравацца з мясцовым насельніцтвам.

-Мне пашанцавала з працай, бо я працую ў беларуска-польскім асяроддзі і мне ў гэтым плане было значна прасцей. Выхад у іншую культуру, няхай у нечым падобную на беларускую, гэта выклік і гэта складана. Але я не скажу, што ў мяне ёсць добрыя сябры-палякі, знаёмыя і калегі – так, але сапраўдныя сяброў няма. Адказ на вашае пытанне адмоўны. Не я не інтэгравалася, а тым больш не асімілявалася. (...)

Чаму так склалася, а таксама чаго беларускага Алесі Каролік больш за ўсё не хапае ў Польшчы, слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Гісторыя мігранткі: Здавалася б, усё тут маю, але радасці на 100% не стае

20.05.2023 11:14
Аліна наладзіла прыстойнае жыццё ў Польшчы, але так і не можа атрымаць ад яго поўнага задавальнення.

Франак Вячорка: Беларусы замежжа працуюць на Беларусь

27.05.2023 19:11
Кожны месяц праводзяцца дзясяткі і сотні беларускіх імпрэзаў.