Беларуская Служба

Папа Рымскі Францішак увёў магчымасць штрафаваць святара, які парушае царкоўнае заканадаўства

30.05.2023 12:43
Штраф да 72 тысяч злотых можа быць накладзены царкоўным судом на клірыка, які здзейсніў злачынства, прадугледжанае кананічным правам.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnewideonet/Shutterstock

Зменены Папам Францішкам Кодэкс кананічнага права, які дзейнічае ў Касцёле са снежня 2021 г., аднавіў у касцельным праве фінансавыя штрафы. Святар, а таксама свецкая асоба, якая займае пасаду ў Касцёле, могуць быць аштрафаваны за злачынствы, якія яны здзейснілі падчас выканання сваіх абавязкаў. Яны таксама могуць быць пазбаўлены цалкам або часткова царкоўнага ўзнагароджання. Сума гэтых штрафаў не вызначана ні кодэксам кананічнага права, ні якім-небудзь царкоўным актам. Меру пакарання будзе вызначаць Епіскапат.

Епіскапат Польшчы будзе разглядаць праект на наступным паседжанні, чытаем у Rzeczpospolita. Праект дэкрэту на гэты конт, які падрыхтавала Рада права пры Канферэнцыі біскупаў Польшчы, некалькі дзён таму быў разасланы ўсім біскупам з просьбай выказаць меркаванні, і епіскапат Польшчы будзе разбірацца ў поўным аб'ёме на наступным чэрвеньскім пасяджэнні, паведамляе выданне.
«Эксперты прапануюць вызначыць памер штрафных санкцый у залежнасць ад памеру мінімальнага ўзнагароджання за працу. Мінімальны памер – 50 працэнтаў мінімальнага заробку, максімальны – у дваццаціразовым памеры». З 1 студзеня 2024 года самая нізкая нацыянальная стаўка павінна вырасці да 4250 злотых брута, што азначае, што штраф складзе ад 2125 да 85 000 злотых.
Злачынствы супраць кананічнага права, за якія могуць быць накладзены фінансавыя штрафы, уключаюць: карупцыю падчас выканання службовай дзейнасці, прысваенне царкоўнай маёмасці, перашкоды ў атрыманні выгод з царкоўнай маёмасці, грубая нядбайнасць у кіраванні царкоўнай маёмасцю, у спіс парушэнняў уваходзіць і патрабаванне большай, чым раней было ўзгоднена, платы за душпастырскія паслугі.
У артыкуле гаворыцца, што слабым бокам царкоўнай сістэмы фінансавых спагнанняў можа быць іх выкананне. «Касцёл не мае органаў прымусовага выканання, няма судовых выканаўцаў, якія маглі б спагнаць даўгі, таму многае залежыць ад пакаранага», – прызнаецца кс. праф. Пётр Маер, кананіст з Папскага ўніверсітэту Яна Паўла ІІ у Кракаве.