Беларуская Служба

Скандал у Гарвардзе. Супрацоўнік прадаваў людскія скуры і мазгі

16.06.2023 08:47
Лодж часам забіраў часткі цела, уключаючы галовы, мазгі, скуру і косці, дахаты.
Harvard Medical School
Harvard Medical SchoolAutorstwa SBAmin - Fotografia własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=5894881

Былому мэнаджару морга ў медыцынскай школе Гарварда (HMS), яго жонцы і тром іншым асобам прад'яўлена абвінавачанне ў крадзяжы скуры, мазгоў і іншых частак цела для продажу, піша Польскае агенцтва друку ПАП.

Паводле судовых дакументаў, 55-гадовы Седрык Лодж краў фрагменты трупаў, якія былі перададзены ўніверсітэту ў рамках праграмы «Анатамічны дар» з 2018 па 2023 год.

Лодж часам забіраў часткі цела, уключаючы галовы, мазгі, скуру і косці, да хаты, дзе жыў са сваёй жонкай, 63-гадовай Дэніз. Фрагменты чалавечага цела яны адпраўлялі пакупнікам па пошце. Лодж таксама дазваляў зацікаўленым пакупнікам выбіраць тыя фрагменты, якія ім больш за ўсё падыходзяць, і прыводзіў патэнцыйных пакупнікоў у морг каледжа.

Трупы, перададзеныя Гарвардскай медыцынскай школе, выкарыстоўваюцца ў адукацыйных і даследчых мэтах. Калі яны больш не патрэбныя, іх звычайна крэміруюць, а прах вяртаюць сямʼі донара.

Лодж быў звольнены 6 мая, паведамляецца на сайце ўніверсітэту.

Суд абвінаваціў Лоджаў і яшчэ трое чалавек у гандлі выкрадзенымі органамі.

Па словах пракурораў, абвінавачаныя ўваходзілі ў агульнанацыянальную сетку, якія куплялі і прадавалі астанкі, выкрадзеныя з факультэту Гарварда і морга Арканзаса.

яс