Беларуская Служба

Расійская акупацыя забівае больш масава, чым Covid-19

19.06.2023 16:52
Смяротнасць жыхароў Марыупалю ў 2,6 раза вышэйшая, чым падчас пандэміі.
   .
Разбураны расійскімі акупантамі Марыупаль.фота: Mvs.gov.ua, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=116133984

У акупаваным Марыупалі вырасла смяротнасць сярод мірнага насельніцтва: паказчыкі ўтрая вышэйшыя, чым падчас эпідэміі COVID-19, паведамляе ўкраінскі партал ZN, аб чым чытаем на сайце Niezalezna.pl.

Смяротнасць жыхароў акупаванага Марыупалю ад натуральных прычын цяпер у 2,6 раза вышэйшая, чым падчас пандэміі каранавіруса. Гэта каля 400 чалавек у тыдзень. Такую статыстыку прыводзіць украінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву.

Прычына ў тым, што гарадскую сістэму аховы здароўя адаптавалі пад патрэбы расійскай арміі. Акупанты наймалі медперсанал для догляду за сваімі параненымі салдатамі, паведамілі ў цэнтры.

Сітуацыя ўскладняецца тым, дадаюць у цэнтры, што людзям, якія не жадалі прыняць расійскае грамадзянства, адмаўляюць у медычнай дапамозе. Акупанты забараняюць медычным работнікам лячыць такіх людзей.

Партал ZN нагадвае, што ў Марыупалі расійскія вайскоўцы пачалі правяраць нават дзяцей на магчымасць супрацы з Узброенымі сіламі Украіны. Лаяльны ў адносінах Кіева дарадца мэра Марыупалю Пётр Андрушчанка кажа, што акупанты «дайшлі да крайняга пункту параноі».

нг