Сотні грамадзян Беларусі, якія ўцяклі з краіны пасля масавых пратэстаў у 2020 годзе, ужо некалькі месяцаў праходзяць баявую падрыхтоўку ў Польшчы, каб зрынуць Аляксандра Лукашэнку, піша брытанскага штодзёнка The Times.
Пасля масавых пратэстаў, якія пракаціліся па Беларусі ў 2020 годзе, сотні грамадзян гэтай краіны збеглі ў Польшчу. Як піша брытанская газета The Times, беларусы праходзяць падрыхтоўку ў Польшчы, каб зрынуць Аляксандра Лукашэнку. Навучаньне праводзяць былыя афіцэры беларускіх сілавых структураў BYPOL, якія таксама былі вымушаныя з'ехаць.
Група выгнаннікаў – электрыкі, рабочыя, маладыя і старыя – апранаюць балаклавы, зараджаюць муляжы аўтаматаў і поўзаюць праз кусты, расказвае The Times.
- Мая дачка не ведае, што я тут. Я сказаў ёй, што збіраюся пагуляць у пейнтбол, але ўсё зразумела: я сёння прыйшоў сюды... рыхтавацца да барацьбы за Беларусь, – распавёў The Times 42-гадовы добраахвотнік «Прэдатар», які знаходзіцца пад Познанню.
У сваю чаргу 60-гадовы электрык пад псеўданімам «Дзядзька» тлумачыць, што беларусы «спрабавалі дамагчыся сваіх мэтаў мірным шляхам. Але дзяржавы ніколі не здабываюць свабоду без крыві.
Удзельнікі рыхтуюцца да дня, які яны называюць «Дзень Х». Потым яны вернуцца ў Беларусь змагацца з рэжымам. Паўстанцы называюць сябе «ваяўнічай дыяспарай» і адзначаюць, што іх моц расце з кожным днём. У інтэрвʼю The Times яны дадаюць, што не баяцца планаў размяшчэньня ў Беларусі ядзерных боегаловак.
яс