Згодна з цыклічным апытаннем, праведзеным расійскім грамадскім аб'яднаннем «Левада-цэнтр», грамадзяне краіны ў цэлым падзяляюць афіцыйную пазіцыю расійскага ўрада адносна саюзнікаў і ворагаў краіны. Аднак у выпадку Украіны вынікі даволі дзіўныя, піша польскі партал forsa.pl.
Падчас расійскага ўварвання ва Украіну сярод расіянаў усталяваліся ўяўленні пра тое, хто для Расіі сябар, а хто – вораг. Асабліва негатыўна ў Расіі глядзяць на саюзнікаў Украіны. Краіны, якія ім больш за ўсё не падабаюцца (па стане на травень 2023 года), – гэта ЗША, Вялікабрытанія, Германія і Польшча. Цяпер 72% жыхароў РФ лічаць ЗША ворагам, што на 8% больш, чым два гады таму. Варожае стаўленне да апошніх трох краін расло значна хутчэй (на 21-32%). Хутчэй за ўсё расло непрыязнае стаўленне да Германіі, былога саюзніка Расіі.
Даследаванне паказвае на адно дзіўнае выключэнне – Украіна. Апытанне паказвае, што краіна апусцілася ў рэйтынгу «найвялікшых ворагаў Расіі» з другога на пятае месца (у перыяд 2021-2023 гадоў). Два гады таму – 40 % расіянаў Украіну назвалі адным з пяцёркі найвялікшых ворагаў, а ў апошнім апытанні толькі 26% рэспандэнтаў. Польшчу, наадварот, так успрымаюць 42% рэспандэнтаў.
Зваротная карціна вымалёўваецца ў выпадку з саюзнікамі Расіі. За два гады Беларусь, Кітай і Індыя прыбавілі ў рэйтынгу ад 18 да 20%. Так Беларусь лічаць найлепшым сябрам РФ аж 77% гэтай краіны, а для праўнання Арменію толькі 16%.
эж