Dziennik Gazeta Prawna піша пра тое, што ў свеце расце колькасць месцаў адпачынку, дзе турыстам рэкамендуецца пакінуць смартфоны і іншыя электронныя гаджэты ды правесці паўнавартасны адпачынак. Так, адміністрацыя фінскага вострава Улька-Таміё, які ўваходзіць у склад Нацыянальнага парку ўсходняй часткі Фінскага заліву, просяць турыстаў пакінуць гаджэты на кантыненце і «па сапраўднаму адпачыць на прыродзе». Прычым фінскі прыклад – не адзіны ў свеце. Колькасць падобных месцаў пастаянна расце. Дарэчы, турысты не маюць нічога супраць такіх рэкамендацый і просьбаў ды ахвотна адмаўляюцца ад электронных дэвайсаў.
вс