Вайна ва Украіне мабілізавала міжнародную грамадскасць уключыцца ў падтрымку ўкраінскага народу. Некаторыя дапамагаюць наўпрост ва Украіне, іншыя – аказваюць шматлікую падтрымку ўкраінцам, якія з-за вайны апынуліся ў іншых краінах.
Агулам ад лютага 2022 году польска-украінскую мяжу перасеклі больш за 12 мільёнаў украінцаў. Частка з іх засталася ў Польшчы. Прыблізна ў Польшчы знаходзіцца 4 тысячы ўкраінскіх сірот з дзіцячых дамоў. Іх пасялілі ў розных рэгіёнах Польшчы ў спешна прыстасаваных будынках гасцініц, у спартыўных цэнтрах, у базах адпачынку і прыватных дамах. Дзеці прыехалі на самым пачатку вайны ў сакавіку 2022г. Клопат пра іх праяўляць не толькі палякі а таксама замежныя арганізацыі.
Фонд The Flying Seagull Project з Велікабрытаніі наведвае часовыя дамы ўкраінскіх сірот з праектам «Час гульні ў Польшчы». На двух частках праекту актывісты фонду займаліся з дзецьмі як мінімум у 24 асяродках. У камандзе працуе таксама полька Ханя Смялоўская.
- Наша мэта – працаваць з як мага вялікай колькасцю дзяцей з Украіны i даць ім радасць. Мы імкнемся стварыць бяспечныя ўмовы, у якіх дзеці могуць выкарыстаць сваю энергію, гуляць у гульні, вывучаць цыркавое мастацтва: жангляваць, круціць кругі, хадзіць па канату. У нас таксама майстар-класы па малюнках, заняткі з музыкай, з бубнамі. У кожным асяродку мы працуем пераважна 5 дзён. Цэлы тыдзень даем дзеткам мноства забавы і мноства магчымасці праявіць сябе. Мы ім ствараем прастору, у якой могуць заставацца дзецьмі. Кожны з іх паасобку атрымлівае нашу ўвагу. Асабліва ва ўмовах, дзе на аднаго дарослага прыходзіцца шмат дзяцей, дзеці не могуць атрымаць столькі ўвагі, колькі патрэбна, каб здарова развівацца.
Фонд The Flying Seagull Project з Велікабрытаніі наведвае часовыя дамы ўкраінскіх сірот з праектам «Час гульні ў Польшчы».
Валанцёры фонду The Flying Seagull Project гэта «яркія людзі», якія нясуць з сабой мноства пазітыву. Раскажы калі ласка, што хаваецца пад гэтымі словамі.
- Мы з'яўляемся групай вясёлых, радасных клоўнаў. Кожны з нас унікальны, з унікальнымі здольнасцямі. Нас вылучае стыль нашай вопраткі, іншы чым у тыповых клоўнаў. Мы вельмі элегантныя. Можна сказаць, што бачны вялікі кантраст паміж тым як мы элегантна выглядаем і як сябе несурʼёзна паводзім. У нас элегантныя нагавіцы, капялюш, кацялок, белыя кашулі, падцяжкі, камізэлькі і пінжакі. Сурʼёзнасць нашага касцюма змякчаюць доўгія шкарпэткі ў палоску – кожная іншая. Гэта наш брэнд, адметны элемент: шкарпэткі і капелюшы. Мы стараемся быць для дзяцей цалкам іншымі дарослымі, чым яны ведаюць. Як гэта? – Наша хада, мова – адметныя, незвычайныя, мы вельмі эмацыйныя, шмат што перадаем з дапамогай мімікі. Усё гэта дзеля таго, каб нас успрымалі як магічных, казачных незвычайных людзей, а не звычайных дарослых.
Як вы спраўляліся з мовай? Не было моўнага барʼеру? У вашым фондзе ўсе англамоўныя, ніхто не ведае ўкраінскай мовы.
Фонд The Flying Seagull Project з Велікабрытаніі наведвае часовыя дамы ўкраінскіх сірот з праектам «Час гульні ў Польшчы».
- Так. Моўны барʼер існуе, аднак наш метад занятак не грунтуецца на словы, а на экспрэсію, на міміку, на мову цела. Заўсёды на падобных праектах ёсць хаця б адзін чалавек, які размаўляе на лакальнай мове. На гэтым праекце гэта была я. З намі супрацоўнічала таксама спадарыня з Украіны. Маёй і яе здачай была таксама камунікацыя з кіраўніцтвам асяродкаў, з апекунамі дзяцей. А дзеці? – васьмігадовым дзецям не так далёка да таго часу, калі яны камунікавалі з атачэннем целам і жэстамі. Яны нас разумелі значна лепш, чым вам здаецца. Акрамя гэтага, мы заўсёды рыхтуемся і вывучаем асноўныя словы дадзенай мовы і словы, якія нам патрэбныя, напрыклад «круг», бо мы заўсёды працуем у кругу, каб кожны кожнага бачыў, і каб ствараць адчуванне адзінства. Таксама «добры дзень», «да сустрэчы», «да заўтра», «вялікі дзякуй», «выбачаюся».
Праект працягваецца 2-3 месяцы, кожны тыдзень вы ў іншым асяродку... Атрымліваецца, што вы працавалі з вялікай колькасцю ўкраінскіх дзяцей...
- Гэта сотні дзяцей, якіх мы наведалі і гулялі з імі. Не было асяродка, дзе было б менш за 70 дзяцей. Мы былі і на поўдні і на поўначы Польшчы. Мы не называем мясцовасцей, бо палітка нашай арганізацыі заключаецца ў тым, каб як мага больш ахоўваць бяспеку дзяцей, таму мы не выяўляем, дзе працуем. Досвед маіх калег, якія раней працавалі ў лагерах для ўцекачоў у Англіі, Грэцыі ці Іярданіі паказвае, што бездапаможныя дзеці могуць стаць мэтай злых людзей. Умовы ў гэтых асяродках у Польшчы вельмі добрыя, у нас не было засцярог да таго, як там апякуюцца дзецьмі. Гэта зразумела, што асяродкі адрозніваюцца тым, што яны могуць прапанаваць дзецям. У некаторых ёсць дзіцячая пляцоўка, коні, іншыя ў прыгожым наваколлі, а яшчэ іншыя гэтага не маюць і дзецям няма чым займацца. Таму нашыя заняткі, хоць і не так частыя, нясуць ім шмат радасці.
У асяродках знаходзяцца сіроты ў розных узроставых групах: з самых маленькіх да 18 гадоў. З якой узроставай катэгорыяй дае табе найбольш задавальнення?
- Мне найлепш працаваць з 7-10-гадовымі дзецьмі. Гэта ўзрост, калі ўжо можна з дзецьмі гуляць у гульні, дзіцячая маторыка настолькі развітая, што можна з імі жангляваць, з падтрымкай прайсці па канату. Гэта ўзрост, калі ўжо можна даваць ім выклікі. А малышкі – гэта проста чыстая любоў, радасць. Нават, калі ў групе з 2 да 5 гадоў дзеці плачуць, то я цяпер лепш ведаю што азначаюць слёзы маленькіх дзетак. Ён не азначае, што ім кепска і трэба ім бегчы на дапамогу. Часта гэта звязана з празмернымі эмоцыямі, яны могуць не разумець, што адбываецца. Гэты плач разраджае накапленне энергіі і эмоцый. Я ў гэтай працы вывучыла больш спакойны падыход да падобных сітуацый.
Аб працы ангельскага фонду The Flying Seagull Project з украінскімі дзеткамі з дзіцячых дамоў, якія ў выніку вайны апынуліся ў Польшчы, расказала нам Ханя Смялоўская. Фонд рыхтуе чарговыя праекты падтрымкі ўкраінскіх сірот, часова пераселеных у Польшчу.
Фота Ханя Смялоўская
яс