Штодзёнка «Superexpress» піша пра тое, што 74% палякаў супраць механізму перасялення імігрантаў з Заходняй Еўропы; 26% - падтрымліваюць. Так вынікае з апытання, праведзенага даследчым інстытутам Pollster на замову выдання.
Рэспандэнтаў спыталі, ці павінен польскі ўрад пагаджацца на механізм пераразмеркавання імігрантаў з Заходняй Еўропы. «Не» адказалі 74 працэнты рэспандэнтаў, а «так» 26 працэнтаў.
На пытанне, калі б у гэтую суботу адбыўся рэферэндум аб перасяленні мігрантаў, ці прынялі б вы ў ім удзел, — 62% адказалі «так», 24% - «не», 14% не вызначыліся.
Палякі адрэагавалі так, як належыць адказным грамадзянам — у іх спрацаваў інстынкт самазахавання, таму яны выступаюць супраць перасялення імігрантаў, лічыць палітолаг Казімеж Кік, якога цытуе выданне.
Апытанне Інстытута даследаванняў Pollster праводзілася 16-18 чэрвеня на выбарцы з 1024 дарослых палякаў.
юл