Усё часцей гарадскія ўцякаюць з карпарацыі на вёску. Спазнаўшы вясковае жыццё – бачаць, што гэта не казка
– Вёска – не месца для летуценнікаў. Тут трэба шмат працаваць – кажа Дарэк, які пераехаў з Варшавы.
Эва Плюта ў тыднёвіку Newsweek распавядае некалькі гісторый гарадскіх, якія марылі аб шчаслівым, бестурботным жыцці на ўлонні прыроды і які іх фінал.
– Пераезд у сельскую мясцовасць быў самай вялікай дозай адрэналіну, якую я калі-небудзь атрымліваў у жыцці, – кажа Дарыюш Копрань, які чатыры гады таму прамяняў камфартабельную кватэру ў Варшаве на напаўразбураны вясковы дом каля Ловіча. – Файны гамак, праўда? Я не прачытаў на ім ні адной кнігі, калі кнігай не лічыць дапаможнік па абразанні галінак вінаграду. Я не памятаю, калі апошні раз глядзеў тэлевізар. Чатыры гады не быў у адпачынку, хаця да гэтага некалькі разоў на год адпачываў за мяжой. Дошку для серфінгу кінуў у кут, хоць раней плаваў на ёй нават сорак дзён у год. Раней адрэналін даваў экстрэмальны спорт, сёння – жыццё на вёсцы.
Калі Дарыюш быў дзіцем, праводзіў канікулы ў бабулі і дзядулі ў сяле. – Я апошняе пакаленне, якое памятае сапраўднае жніво, – з гонарам гаворыць ён. Усё жыццё ён вяртаўся да тых момантаў. Пах скошанага сена, пыл на пясчанай дарозе, зорнае неба, ранішні халадок. Спяваў певень, мычала карова... Яму падабалася вёска, і ён хацеў туды вярнуцца, шукаў вёску, якую ведаў з дзяцінства. Расчараванне было непазбежным, бо такой вёскі даўно не існуе.
Селянін з-пад Варшавы
Пасля трох месяцаў спатканняў з жанчынай, якая марыла пра вёску як і Дарыюш, разам вырашылі, што хочуць пераехаць у сяло.
«Я быў рэалістам, яна – летуценніцай. Тым не менш мы вырашылі паспрабаваць«, расказвае мужчына.
Доўга шукалі селішча. Праглядзелі сотні аб'яў. Ездзілі, глядзелі, носам круцілі. Дамы ў вёсцы нагадвалі гарадскія: двухпавярховыя, з гаражом, падʼязная брукаванка, у садах міжземнаморская расліннасць пераважае над роднай.
«Я не хацеў жыць у вёсцы, падобнай да горада. Я хацеў сапраўднае вясковае селішча«.
Селішча каля Ловіча было занядбанае, але выглядала настолькі вясковым, што яго адразу вырашылі купіць. Дарыюш прадаў кватэру ў Варшаве, але з працы ў карпарацыі не звольніўся дагэтуль.
«Калі б не варшаўскі заробак, то праз два месяцы судовы выканаўца забраў бы ўсё. Пражыць на двух гектарах зямлі нерэальна. Тым больш, што на рамонт селішча патрэбныя немалыя грошы«, распавядае варшавянін.
Дараюш завёў коз, жанчына, якая мела з ім жыць на вёсцы, вярнулася ў горад з-за сына, які не мог зладзіцца з вясковымі дзецьмі і нават для настаўнікаў быў чужынцам.
Іншыя гісторыі гарадскіх, якія марылі аб жыцці на вёсцы і што з гэтага атрымалася расказвае Newsweek.
яс