MonumentApp – гэта новае, простае і бясплатнае прыкладанне, з дапамогай якога будзе можна прасцей вандраваць па Польшчы і даведацца пра яе помнікі.
Прыкладанне створана ў выніку супрацоўніцтва Польскай арганізацыі турызму і Нацыянальнага інстытута аховы помнікаў.
Намеснік міністра спорту і турызму Анджэй Гут-Мастовы кажа, што з дапамогай дадатку мы зможам хутка спланаваць вандроўку:
- Гэтае прыкладанне дае магчымасць вокамгненна, за лічаныя секунды даведацца, што цікавае і важнае знаходзіцца ў дадзенай ваколіцы. Гэта шматбаковы кампендыум інфармацыі для выкарыстання ў адпаведнасці з вашымі магчымасцямі і часам, які ў вас ёсць. Можна паводле прыкладання спланаваць экскурсію.
«Гэта першая польскае прыкладанне пра архітэктурныя помнікі і іншыя цікавыя месцы», – падкрэсліў дырэктар Нацыянальнага інстытуту аховы помнікаў Міхал Ляшчкоўскі. Ён запрашае карыстальнікаў уключыцца ў папаўненне дадатку:
- Прапануюцца маршруты экскурсіі, турыстычныя аб'екты, якія цікава паглядзець. Прыкладанне будзе пастаянна пашырацца, таму, што ў Польшчы ёсць тысячы абʼектаў – у нашым рэгістры 80 тысяч – пакуль у дадатак занесена некалькі тысяч. Мы запрашаем карыстальнікаў стаць суаўтарам гэтага прыкладання. Наш калектыў рэдактараў праверыць і адрэагуе інфармацыю.
Прыкладанне MonumentApp бясплатнае. А праз тыдзень-два таксама можна будзе купіць білеты на цягнік і забраніраваць жыллё.
яс