Беларуская Служба

Сяржук Кедышка: Міф пра беларусаў як «мірных людзей» больш ім шкодзіць, чым дапамагае

21.07.2023 19:05
Беларусы вядомыя сваёй любоўю да правапарадку і адсутнасці насілля. 
Аўдыё
  • Сяржук Кедышка пра мірны пратэст
.
Ілюстрацыя.фота: Pixabay.com/macroworlds

Беларусы называюць сябе «мірнымі людзьмі», яны вядомыя сваёй любоўю да правапарадку і адсутнасці насілля. На пратэсты ў 2020 годзе выходзілі тысячы людзей, але не было агрэсіі, удзельнікі пратэстаў неслі кветкі і паветраныя шары, увесь свет ведае здымкі, калі пратэстоўцы здымалі абутак перад тым, як увайсці на лаўку.

Заснавальнік арганізацыі «Паспалітае рушэнне» Сяржук Кедышка мяркуе, што міф пра беларусаў як «мірных людзей» на дадзены момант больш ім шкодзіць, чым дапамагае. Зразумела, што ніхто не хоча змагацца са зброяй у руках, але бываюць сітуацыі, калі гэта неабходна, – адзначае госць нашага эфіру.

- Агульны пасыл да грамадства ў 20-ым годзе і цяпер ад нашых палітычных сілаў – каб перамены адбыліся мірна. І гэта нармальна, мы мірная, еўрапейская нацыя, але супраць нас супрацьстаіць чорная сіла, лукашэнкаўскае зло, з якім немагчыма дамовіцца. Любы палітычны рэжым, які быў бы заснаваны на чалавечых каштоўнасцях, адступіў бы. А рэжыму Лукашэнкі ўсё роўна. Атрымліваецца, што і тады трэба было змагацца са зброяй у руках, а зараз – дакладна, таму што наша краіна акупаваная. Нам патрэбныя такія лідары, як Зяленскі, якія не будуць адступаць, а будуць змагацца. Вайна па факце ўжо ідзе, Беларусь у яе ўцягнутая, мы не можам стаяць збоку.

Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё.

нг