Беларуская Служба

Музей вольнай Беларусі ў Варшаве адзначыў першы год працы

23.07.2023 11:20
Музей вольнай Беларусі адзначыў свой першы дзень нараджэння. Арганізатары падрыхтавалі вялікую праграму – канцэрт, батлейка, паважаныя госці. Гасцей вітаў Варшаўскі вольны аркестр.
Аўдыё

Слухайце матэрыял у далучаным файле!

Прадстаўнік Асацыяцыі былых палітвязняў, былы палітвязень Алег Кулеша перадаў у калекцыю музею вольнай Беларусі чорную турэмную робу з жоўтай нашыўкай з наваполацкай калоніі № 1.

Кіраўніца ўстановы Наталля Задзяркоўская распавяла, што за год працы было сабрана больш за 100 прадметаў музейнага значэння. Да таго ж прастора Музею стала месцам для шматлікіх грамадска-палітычных, культурніцкіх сустрэч.
Сярод гасцей імпрэзы была віцэ-спікерка польскага сейму Малгажата Гасеўская (Małgorzata Gosiewska). Яна назвала музей «цэнтрам беларускай вольнасці і дэмакратыі ў сэрцы Варшавы».

Таксама да гасцей свята звярнуўся князь Мацей Радзівіл, фундацыя якога аказвае фінансавую падтрымку Музею вольнай Беларусі, а цяпер дапамагае і ўкраінцам.

Ён падкрэсліў, што дыктатар, які кіруе Беларуссю, знішчае самасвядомасць людзей, іх сувязі, сувязі дзяржавы.

«Мы ўсе: беларусы, украінцы, літоўцы і палякі – з'явіліся як вольныя народы. Мы павінны гэтага трымацца і за гэта змагацца», – сказаў Мацей Радзівіл.

Адзін з ініцыятараў стварэння музею ў Варшаве намеснік кіраўніцы Абʼяднанага пераходнага кабінету і кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка адзначыў, што Музей вольнай Беларусі, гэта месца, якое дапамагае беларусам захоўваць і развіваць свой патэнцыял.

Грамадская актывіста Алена Талстая, якая цяпер вымушана жыве ў Польшчы, была вельмі ўсцешаная таму, колькі беларусаў можна сустрэць у адным месцы.


Фрагмент інсталяцыі мастака Ігара Цішына «Ад краю да краю» Фрагмент інсталяцыі мастака Ігара Цішына «Ад краю да краю»

На тэрыторыі Музею цяпер адкрытая для наведвальнікаў інсталяцыя мастака Ігара Цішына «Ад краю да краю». Гэта працяг і мастацкае ўвасабленне думак пра сучасныя падзеі. Уваход вольны.

Адрас Музею Вольнай Беларусі: Foksal, 11, Warszawa.

вх