«У вёсцы Сарбія, у заходняй частцы Польшчы, смецце з'явілася ў пачатку 2018 года. Яно зʼявілася нечакана, без анонсу. У вёсцы ніхто не ведаў, што стараста пагадзіўся захоўваць адходы на тэрыторыі непрацуючага бітумнага завода. Мясцовыя не ведалі, пакуль праз вёску не пачалі рэгулярна ездзіць вялікія грузавікі. Хаця і то не адразу, бо машыны былі без апазнавальных знакаў, не было вядома, што яны вязуць, піша выданне Dziennik Gazeta Prawna.
Газета распавядае пра праблему ў Польшчы з нелегальнымі смеццезвалкамі, небяспечнымі адкідамі, якія завозяць у Польшчу з Нямеччыны.
Смецце, якое ляжыць у Сарбіі (Вялікапольскае ваяводства) і яшчэ ў адной вёсцы Бабіна, што ў дзвюх гадзінах язды на машыне, знаходзіцца на тэрыторыі аднаго прадпрыемства. «Абодва яны сёння выглядаюць аднолькава: зарослыя травой, хмызняком, моцна занядбаныя. Акружаны сеткай і з зачыненымі варотамі», – чытаем у рэпартажы.
Такіх нелегальных звалак нямецкага смецця ў Польшчы дзясяткі, а можа і сотні. Як да гэтага ставяцца самі немцы? «DGP» прыводзіць апублікаваную пазіцыю нямецкіх уладаў. На іх думку, асноўную адказнасць за нелегальны ўвоз смецця ў Польшчу нясуць... палякі, якія прымаюць гэтае смецце.
«Нямеччына таксама ставіць пад сумнеў інфармацыю польскіх інспектараў адносна знойдзеных на звалках рэчываў. У сродках масавай інфармацыі прэс-сакратар Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Нямеччыны Крыстафер Столцэнберг запэўнівае, што Берлін занепакоены незаконнай транспарціроўкай адходаў, але адразу ж дадае, што ў Нямеччыне выкананне правілаў утылізацыі адходаў зʼяўляецца абавязкам мясцовых уладаў, і гэта іх адказнасць у тым, каб забраць адходы з Польшчы, паведамляе DGP.
яс