Беларуская Служба

Чаму палякі адзначаюць Дзень незалежнасці менавіта 11 лістапада?

11.11.2023 11:01
Нягледзячы на камуністычную прапаганду ў часы ПНР палякі ніколі не забылі пра дату 11 лістапада.
Аўдыё
  • Чаму палякі адзначаюць Дзень незалежнасці менавіта 11 лістапада?
  .    12  1916 .
Фотаздымак прыезду Ю. Пілсудскага ў Варшаву 12 снежня 1916 г.Autorstwa Nieznany - Andrzej Ajnenkiel "Od rządów ludowych do przewrotu majowego". Warszawa 1979, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=6806988

Дзень Незалежнасці Польшчы – дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод 11 лістапада ў памяць аднаўлення незалежнасці Польшчай у 1918 годзе, пасля 123 гадоў падзелаў (1795–1918). Свята было заснаванае Законам ад 23 красавіка 1937 года і скасаванае пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Актам Нацыянальнага Савета ад 22 ліпеня 1945 года. Пасля перапынку ў часы ПНР, палякі сталі нанава адзначаць Дзень Незалежнасці ў 1989 годзе. За час забароны святкавання свята 11 лістапада атрымала сімвалічнае значэнне.

Аднаўленне незалежнасці Польшчай было паступовым працэсам. Дык чаму тады палякі адзначаюць Дзень незалежнасці менавіта 11 лістапада?

11 лістапада – гэта сімвалічная дата, падобным чынам, як даты: 3 Мая, ці 15 жніўня, лічыць гісторык прафесар Януш Адзямкоўскі(Janusz Odziemkowski) з Універсітэта кардынала Стэфана Вышыньскага. Паводле яго, гэта абгрунтаваная, але і неадназначная дата:

- Можна было б назваць некалькі іншых «нядрэнных» датаў, напрыклад, калі палякі ўзялі ўладу ў Кракаве: перад замкам на Вавелі стаяла ганаровая варта, а на вуліцах луналі польскія сцягі, святкавалі людзі. Кракаў – гэта першае месца, дзе палякі святкавалі незалежнасць. Наступная не менш зручная дата, гэта ўзнікненне ўраду Ігнацыя Дашыньскага ў Любліне, 7 лістапада 1918 года. 11 лістапада быў вызначаны на дату святкавання незалежнасці незадоўга да пачатку Другой сусветнай вайны.

Пра тое, каб адзначаць аднаўленне незалежнасці Польшчай 11 лістапада, канчаткова вырашылі некалькі асноўных аргументы, лічыць гісторык:

- Адзін аргумент, гэта падпісанне перамір'я ў Камп’ень, што завяршыла Першую сусветную вайну і дало Польшчы надзею на незалежнасць. Другі аргумент, больш жывы ў насельніцтве і таму можа больш важны, гэта вызваленне Варшавы. Нагадваю, калі ў XІX стагоддзі палякі ўяўлялі сабе незалежнасць Польшчы, то падкрэслівалі, што дзеля гэтага неабходныя дзве ўмовы: вызваленне Варшавы і скліканне Сейма. Зразумела, дата 11 лістапада тады таксама не была адназначнай. Крытыкі лічылі, што важнейшай з’яўляецца дата стварэння ў Любліне ўраду Ігнацыя Дашыньскага, то бок першага ўраду незалежнай Польшчы. З іншага пункту гледжання, можа важнейшай датай быў 16 лістапада, то бок момант, калі палякі абвясцілі свету пра тое, што Польшча існуе і яна незалежная.

Нагадваем, 16 лістапада, маршал Юзэф Пілсудскі адправіў кіраўнікам ЗША, Францыі і Вялікабрытаніі тэлеграму, у якой абвяшчаў аб суверэнітэце Польшчы.

У нейкім сэнсе вызначэнне свята незалежнасці на 11 лістапада мела таксама свой палітычны аспект:

- Гэта была таксама дата перадачы Юзэфу Пілсудскаму поўнай улады над арміяй - гэта яшчэ адзін важны аргумент. Прыхільнікі святкавання незалежнасці таго дня абапіраліся на папулярнасць маршала, яго заслугі. З другога боку, напрыклад, прыхільнікі Народнай партыі, прапанавалі адзначаць Дзень Незалежнасці ў гадавіну стварэння першага польскага ўраду ў Любліне. Сацыялістам таксама не да канца падабалася дата 11 лістапада. Аднак палітычная перавага была на баку асяроддзя маршала, а той, у каго больш сілы, той прасоўвае свае ідэі.

Чаму беручы пад увагу гэтыя розныя магчымасці, канчаткова дата 11 лістапада захавалася, як дата святкавання незалежнасці?:

- Нагадваю, дата 11 лістапада была вызначана да Другой сусветнай вайны. Тады адзначалася першае дзяржаўнае свята. Пазней камуністы адмянілі свята незалежнасці, а паяснялі згаданае рашэнне вельмі незразумела. Забарона камуністычных уладаў на вывешванне дзяржаўных сцягоў і прасоўванне гэтай даты прычынілася да таго, што 11 лістапада стала для палякаў сімвалам, хоць можа многія мала ведалі пра тое, што адбылося ў гэты дзень у 1918 годзе, а камуністы прасоўвалі іншыя даты, як, напрыклад, пачатак Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая дала палякам шанец на незалежнасць. 11 лістапада хутка стаў сімвалам Польскай рэспублікі, то бок міжваеннай Польшчы.

Згаданае свята нагадвала палякам пра тое, што Польская рэспубліка была сапраўды незалежнай краінай, нагадвае прафесар Януш Адзямкоўскі:

- Палякі памяталі таксама пра іншыя святы міжваеннай Польшчы – 3 Мая і Свята Войска Польскага 15 жніўня. Нягледзячы на забарону палякі наведвалі могілкі, палілі свечкі на магілах загінулых; удзельнічалі ў набажэнствах за абаронцаў Айчыны.

Камуністычная прапаганда прыкладала вялікія намаганні, каб пераканаць палякаў, што гэта буржуазнае свята, якога няварта адзначаць:

- Зразумела гэта гучала не вельмі пераканаўча, таму прапагандысцкія артыкулы на гэтую тэму налічвалі шмат старонак. Аўтары спасылаліся на розныя аргументы, але найважнейшым было прасоўванне меркавання, што гэта свята буржуазнага, а не народнага характару.

- нагадвае гісторык прафесар Януш Адзямкоўскі(Janusz Odziemkowski) з Універсітэта кардынала Стэфана Вышыньскага.

Сучасным палякам Дзень Незалежнасці атаясамліваецца з гучнымі парадамі, маршамі, прабегамі незалежнасці, патрыятычнымі канцэртамі. Гэта свабодны ад працы дзень і адно з самых урачыстых і сімвалічных святаў у Польшчы, якое падштурхоўвае да роздуму над лёсам народа, яго гісторыяй і сучаснай ідэнтычнасцю. Больш за тое, 11 лістапада палякі маюць магчымасць выказаць свой патрыятызм.

PR24/аз

11 лістапада ў самым цэнтры Варшавы пройдзе фестываль «Незалежная»

08.11.2023 15:26
Прысутных чакае багатая праграма.