Беларуская Служба

Францыя без віна за абедам? Макрон не падтрымлівае ідэю месяца без алкаголю

09.01.2024 11:45
З 43 мільёнамі жыхароў, якія рэгулярна п'юць віно, Францыя зʼяўляецца адным з найбуйнейшых спажыўцоў алкаголю ў свеце. Кампаніі па скарачэнні спажывання сустракаюць моцны супраціў з боку віннага лобі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/PopTika

Амаль тры чвэрці французаў не бачаць нічога дрэннага ў тым, каб прапанаваць алкаголь дзецям да 15 гадоў падчас канікул, а адна трэць заўсёды карыстаецца магчымасцю зрабіць гэта.

– Віно – частка нашай культуры, а дэгустацыя добрага за сталом – частка адукацыі. У гэтым годзе мой дзесяцігадовы дзіця ўпершыню выпʼе келіх віна, – прызнаецца Адэль Турнан, 35-гадовая маці дваіх дзяцей, якая жыве ў Фантэнэ-су-Буа недалёка ад Парыжа.

У апытанні OpinionWay, праведзеным напрыканцы мінулага года, 41 працэнт рэспандэнтаў заявілі, што няма нічога кепскага ў тым, каб падлеткі час ад часу выпівалі келіх віна.

Сярэднестатыстычны француз спрабуе сідр ва ўзросце 15 год, шампанскае, піва і віно ва ўзросце 16 год, а ў 17 год – моцны алкаголь.

Група спецыялістаў, якая працуе з залежнасцямі, заклікала міністра аховы здароўя Арэльена Русо (Aurélien Rousseau) падтрымаць ініцыятыву «Сухі студзень». Намер прысвяціць месяц пасля святаў рэфлексіі аб месцы алкаголю з сваім жыцці зʼявіўся ў Вялікабрытаніі ў 2013 годзе, а ў Францыі – у 2020 годзе. Але ўрад Францыі ў астатні момант адмовіўся ад падтрымкі гэтай ініцыятывы.

Міністр Русо заявіў, што асабіста ён падтрымлівае ідэю месяц не піць алкаголь, але адносіцца скептычна да таго, каб дзяржава казала людзям, як ім трэба жыць.

У Францыі больш за палова грамадства рэгулярна спажывае алкаголь, а 22 працэнты перакрочваюць афіцыйныя рэкамендацыі (30 працэнтаў у выпадку мужчын) выпіваць два келіхі віна і не кожны дзень.

Як паказвае статыстыка, на працягу апошніх 50 год спажыванне алкаголю ў Францыі знізілася (з 26 літраў у 1961 годзе да 10,7 літра ў 2022 годзе). За гэтым стаіць ўведзеная ў 1956 годзе забарона падаваць віно ў сталовых дзецям, маладзейшым за 15 гадоў жыцця.

Віно аднак застаецца галоўным алкагольным напоем, які пʼюць у Францыі, яго доля ў алкагольным сегменце – 54 працэнты. Адна пятая частка французаў кажуць, што яны пʼюць толькі віно.

Некаторыя ў адмаўленні ўраду падтрымаць кампанію «Сухі студзень» бачаць моцнае лобі алкагольных вытворцаў.

Дарэчы, дзейсны прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заяўляў, што кожны дзень пʼе алкаголь: келіх віна за абедам і вячэраю, а перакус без віна лічыць сумным. «Калі моладзь пʼе, то хай робіць гэта з французскім віном. Трэба перастаць дратаваць французаў, як казаў прэзідэнт Пампіду», – заявіў падчас прыёму для вінадзелаў у Елісейскім палацы Макрон.

Gazeta Wyborcza/вх