У Кабоска спыталіся, ці павінны абодва бакі палітычнага канфлікту ў Польшчы, якія апынуліся ў клінчы, зрабіць штосьці, каб знізіць тэмпературу палітычнага канфлікту.
– Я бачу гэтую сітуацыю крыху інакш. Я не лічу, што мы маем справу з сіметрычнай сітуацыяй, у якой ёсць два бакі: гэты мае рацыю і гэты мае рацыю. Мы выйгралі выбары 15 кастрычніка, і выбаршчыкі, якія нас падтрымалі, відавочна чакалі, што скончыцца тое, што адбывалася ў Польшчы апошнія восем гадоў», – адказаў Кабоска.
На пытанне пра палітычны кампраміс у Польшчы Кабоска прызнаў, што «(палітычны) клінч – гэта недарэчная сітуацыя, небяспечная для польскай дзяржавы».
– Мы сутыкаемся са знешнімі пагрозамі, за нашай усходняй мяжой ідзе вайна, і ў гэтай вайне не ўсё добра, – сказаў ён.
Кабоска спыталі, якая сувязь паміж унутранай сітуацыяй у Польшчы і знешнімі пагрозамі.
– Мы маем справу з рэальнай ваеннай пагрозай Польшчы, з рэальным агрэсарам на ўсходзе, у якога лепшае становішча на фронце, аператыўныя магчымасці расійскай арміі большыя, чым ва ўкраінскай, украінцы не перамагаюць у гэтай вайне, – адказаў ён.
– У такой сітуацыі рэальнай знешняй пагрозы аслабленне польскай дзяржавы, выкліканне сварак, падвышэнне тэмпературы спрэчкі аслабляе нашу здольнасць абараніць краіну. Калі мы ўсе разʼяднаемся, мы можам не заўважыць таго, што знешняя пагроза зʼявіцца перад нашымі варотамі ў яшчэ большай ступені, чым сёння, – дадаў ён.
– Я згодны, што бакі павінны зрабіць нейкі крок назад і імкнуцца да дээскалацыі. Сітуацыя рэальных пагроз і выклікаў, з якімі мы сутыкаемся як краіна і ўвесь наш рэгіён, – гэта вельмі сурʼёзная сітуацыя, – сказаў Кабоска, дадаўшы, што калі ў Польшчы кажуць пра затрыманне Марʼюша Каміньскага і Мацея Вонсіка, то ў Еўропе кажуць пра павелічэнне вытворчасці боепрыпасаў – як для Украіны, так і для еўрапейскіх армій.
ав/Rz