Беларуская Служба

Warschau die Neue Deutsche Stadt – гітлераўскі план пераўтварэння Варшавы ў нямецкі горад (ФОТА + ВІДЭА)

10.02.2024 06:01
Немцы таксама пераймяноўвалі гарады – старажытны польскі Замасць у вайну атрымаў назву Гімлерштат.
Аўдыё
  • Warschau die Neue Deutsche Stadt – гітлераўскі план параўтварэння Варшавы ў нямецкі горад
Hans Frank, generalny gubernator, na tle Planu Pabsta
Hans Frank, generalny gubernator, na tle Planu Pabsta NAC; Wikimedia Commons/dp

Роўна 84 гады таму, у 1940 годзе, нямецкаму генерал-губернатару Гансу Франку быў прадстаўлены план, паводле якога Варшава мела стаць цалкам іншым горадам. Некалі квітнеючую сталіцу Польшчы гітлераўцы хацелі пазбавіць польскага насельніцтва і пераўтварыць у нямецкі горад.

Пасля акупацыі Польшчы гітлераўцы частку зямель уключылі ў склад Трэцяга Рэйху, а на частцы тэрыторыі стварылі генерал-губернатарства з цэнтрам у Кракаве, якое ўзначаліў менавіта Ганс Франк, пасля вайны пакараны смерцю за злачынствы.

Мазавецкая вуліца. Варшава, канец 1930 гадоў Мазавецкая вуліца. Варшава, канец 1930 гадоў

Праект Warschau die Neue Deutsche Stadt (новы нямецкі горад Варшава) прадугледжваў стварэнне ў Варшаве на левым беразе Віслы цалкам нямецкага гораду, разлічанага прыкладна на 100 тыс. чалавек. А ў правабярэжным раёне, які называецца Прага, – пасялення для польскага насельніцтва як для рабочай сілы прыкладна на 80 тыс. чалавек.

Праект «План Пабста», які выкарыстоўваецца ў літаратуры, атрымаў сваю назву ад Фрыдрыха Пабста, нямецкага кіраўніка Варшаўскага будаўнічага бюро. Ініцыятарам праекту быў Оскар Дэнгель, акупацыйны мэр Варшавы. План быў часткай палітыкі, якая праводзілася гітлераўцамі на акупаваных тэрыторыях.

Warszawa, rok 1942. Warszawa, rok 1942.

Немцы казалі, што «там, дзе адсутнічае нямецкая культура, трэба ствараць новую». Гітлераўцы ўзяліся за канцэпцыю стварэння «новага нямецкага ўсходу». І ў гэтую канцэпцыю ўпісвалася Варшава. Ідэя заключалася ў дэпапуляцыі палякаў і ператварэнні іх у рабочую сілу.

Warszawa w czasie niemieckiej okupacji Warszawa w czasie niemieckiej okupacji

Стары горад, палацава-паркавы комплекс «Лазенкі» і палац «Бельведэр» засталіся на Плане Пабства. Іх пакінулі як элементы доказу нібыта нямецкасці на гэтай тэрыторыі. Асабліва гэта датычыла Старога гораду і згадак пра першых пасяленцаў, якія нібыта паходзілі з Торуні, і таму, паводле нацыстаў, хутчэй за ўсё, размаўлялі па-нямецку. Дарэчы, «Лазенкі» былі падпісаныя на рэпрадукцыях ваеннага часу як «Нямецкі палац у Варшаве», што з рэчаіснасцю не мела нічога супольнага.

Нямецкі рэгуліроўшчык на вуліцы Кракава, 1939 год Нямецкі рэгуліроўшчык на вуліцы Кракава, 1939 год

Найбольш манументальнымі элементамі праекта былі Гаўфорум з партыйнымі будынкамі і вежай ды Фольксхале (Народная зала) на месцы знесенага Каралеўскага замка. Абодва аб'екты мелі быць прыкладам нацыянал-сацыялістычнай ідэнтыфікацыі.

На шчасце, праект не быў рэалізаваны. Немцы былі занятыя іншымі справамі: яны праводзілі палітыку этнічнай чысткі яўрэйскага насельніцтва, каланізацыі, германізацыі, пераследу інтэлектуальнай эліты даваеннай Польшчы, і на горадабудаўнічыя планы ім ужо не хапіла часу і сродкаў, не толькі фінансавых.

Паводле Эвы Перліньскай-Кабежыньскай з Музею Варшавы, гісторыкі надалей не маюць поўнай карціны ўсіх гітлераўскіх запланаваных праектаў у польскай сталіцы, таму што даследаванні надалей працягваюцца. Дарэчы, немцы таксама заняліся перайменаваннем населеных пунктаў. Так, горад Замасць немцы назвалі Гімлерштат, а мадэрнізацыя гарадской інфраструктуры пачалася пасля высялення палякаў і яўрэяў. Гэтая тэрыторыя была першым з плацдармаў у генерал-губернатарстве, якія павінны былі ў канчатковым выніку «узяць у кальцо чужыя для немцаў часткі Польшчы».

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

рубрыка падрыхтаваная паводле архіўных матэрыялаў Польскага радыё

здымкі: Narodowe Archiwum Cyfrowe

Больш на гэтую тэму: Машына часу

78 гадоў таму Армія Краёва здзейсніла замах на генерал-губернатара акупаванай Польшчы Ганса Франка

04.02.2022 22:23
Франк адказваў за ўсе злачынствы, якія здзяйснялі немцы ў генерал-губернатарстве.

79 гадоў таму ў Варшаве баец Арміі Краёвай здзейсніў замах на рэстаран Nur für Deutsche 

27.05.2022 16:43
21-гадовы Ян Крыст адкрыў агонь па акупантах, застрэліўшы некалькі супрацоўнікаў Гестапа.

Кіраўнік Паўстання ў Варшаўскім гета Мардэхай Анялевіч: кароткае жыццё яўрэйскага героя (ФОТА + ВІДЭА)

12.05.2023 06:01
80 гадоў таму ва ўзросце 24 гадоў загінуў Мардэхай Анялевіч – дзеяч антыгітлераўскага супраціву і камендант Яўрэйскай баявой арганізацыі.