Беларуская Служба

Навукоўцы з Кракава дапамогуць польскім скакунaм дасягнуць лепшых вынікаў

07.03.2024 10:00
Польскія скакуны з трампліна будуць трэніраваць у аэрадынамічнай лабараторыі Кракаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта.
A
Aдна з аэрадынамічных труб Лабараторыі экалагічнай аэрадынамікі Кракаўскага політэхнічнага ўніверсітэтаAutorstwa Politechnika Krakowska - https://www.flickr.com/photos/156112294@N07/53493122519/, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=145068839

Скакаць далей з трампліна дапамогуць польскім скакунам навукоўцы з Кракаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Польская лыжная асацыяцыя і кіраўніцтва ўніверсітэта падпісалі пагадненне аб выкарыстанні для спартыўных даследаванняў адной з самых сучасных аэрадынамічных лабараторый у Еўропе.

У дзвюх аэрадынамічных трубах скакуны будуць выпрабоўваць новыя касцюмы, лыжы, шлемы і чаравікі, а таксама працаваць над тэхнікай скачка, кажа старшыня Польскай лыжнай асацыяцыі. Адам Малыш(Adam Małysz), які сам яшчэ нядаўна быў актыўным спартсменам, нагадаў, што сучасны спорт нагадвае гонку тэхналагічных узбраенняў і польскія скакуны мусяць даганяць іншыя зборныя:

- Зараз тэхніка вельмі прасунутая. Мы даўно ўжо чулі, што нямецкія і аўстрыйскія скакуны выкарыстоўваюць нанатэхналогію. Мы таксама павінны даганяць гэты ўзровень, развівацца і інвеставаць. Між тым, зараз нам удалося дамовіцца аб супрацы з Кракаўскім політэхнічным універсітэтам.

У тунэлях навукоўцы могуць ствараць парывы ветру да 120 кіламетраў у гадзіну і мадэляваць зменлівыя ўмовы надвор'я, кажа Лукаш Фляга(Łukasz Flaga) з Кракаўскага політэхнічнага ўніверсітэта:

- Мы можам мяняць тэмпературу ў дыяпазоне: ад – 10 да 25 градусаў Цэльсія. Можам імітаваць дождж і галалёдзіцу. Мы плануем пабудаваць для скакуноў два месцы для трэніроўкі, на якіх можна будзе мадэляваць зменлівыя ўмовы надвор’я, якія сустракаюцца падчас скачкоў з трампліна.

Будаўніцтва сучаснай экалагічнай аэрадынамічнай лабараторыі Кракаўскага політэхнічнага ўніверсітэта каштавала 34 мільёны злотых (амаль 8 мільёнаў еўра). У ёй навукоўцы ў першую чаргу даследуюць будаўнічыя матэрыялы, устойлівасць будынкаў, распрацоўваюць новыя мадэлі ветрагенератараў і працуюць над паляпшэннем формы транспартных сродкаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка