Беларуская Служба

Сусветны дзень вады: Палова людзей у свеце адчувае крытычны недахоп вады

22.03.2024 10:10
У роспачы яны п'юць заражаную і шкодную ваду, падвяргаючы сябе хваробам або смерці.
ВадаMcability/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палова людзей у свеце адчувае крытычны недахоп вады, то бок хаця б адзін месяц у год.

Пра гэтую праблему нагадвае дабрачынная арганізацыя Польская гуманітарная акцыя з нагоды надыходзячага Сусьветнага дня вады. Прычынамі дэфіцыту вады ў свеце зʼяўляюцца змяненне клімату, паскарэнне урбанізацыі і экспансіўная сельская гаспадарка.

Паводле прэсавай сакратаркі Польскай гуманітарнай акцыі Гэлены Краеўскай, паўпрацэнта вады, якая ёсць на Зямлі, прыдатная для піцця, а ў будучыні сітуацыя можа быць яшчэ горшай:

-Праз 50 гадоў мы будзем змагацца з глабальнай адсутнасці добрых умоваў для жыцця. 3 мільярды людзей будуць жыць у месцах, у якіх жыць не павінны. Яны, верагодна, будуць вымушаныя перасяліцца куды-небудзь. На якую адлегласць яны будуць вымушаныя перамясціцца, каб знайсці добрыя ўмовы для жыцця? Мы павінны падрыхтавацца: тое, што здавалася казкай і мрояй, у многіх месцах стала рэальнасцю. Такіх месцаў будзе станавіцца больш. Польшча ў Еўропе знаходзіцца ў адной з найгоршых сітуацый, калі гаворка ідзе пра ваду.

Водны крызіс у асноўным закранае краіны Паўднёвай Сахары і Паўднёвую Афрыку, Паўднёва-Усходнюю Азію, Паўднёвую Амерыку і некаторыя часткі Еўропы, уключаючы Украіну. Паўднёвы Судан таксама сутыкаецца з водным крызісам, дзе зараз назіраецца надзвычайная спякота. Тэмпература там дасягае да сарака пяці градусаў Цэльсія.

Дар’я Вражэнь, каардынатар дзейнасці Польскай гуманітарнай акцыі ў гэтай краіне, кажа, што праблема з доступам да вады ў гэтай краіне звязаная не з яе недахопам, а з эканомікай:

-Фізічна ў Паўднёвым Судане ёсць водныя рэсурсы: паверхнасныя, як Ніл, а таксама грунтовыя воды. Гэтыя другія параўнальныя да польскіх рэсарсаў. Але ў Паўднёвым судане гэта праблема са здыбычай вады выклікае велізарны крызіс. Статыстыка наступная: толькі палова жыхароў краіны мае доступ да вады, прыдатнай да піцця.
Польская гуманітарная акцыя дапамагае жыхарам краін, якія змагаюцца з водным крызісам, у тым ліку шляхам будаўніцтва і рэканструкцыі глыбокіх калодзежаў. Усяго арганізацыя прасвідравала 250 з іх і аднавіла дзве з паловай тысячы. Адна свідравіна забяспечвае вадой некалькі тысяч чалавек.

Сусветны дзень водных рэсурсаў адзначаецца 22 сакавіка з мэтай прасоўвання адказнага і рацыянальнага выкарыстання прэснаводных рэсурсаў. Тэма гэтага года – «Вада для міру».

ав

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Як наступствы змены клімату ў Паўднёвым Судане ўплываюць на Еўропу

24.11.2023 15:34
Адным з найбольш сур’ёзных наступстваў кліматычных змен з’яўляюцца масавыя перасяленні людзей.

Магчыма, палякам неўзабаве прыйдзецца забыць пра адпачынак на беразе Балтыкі

21.01.2024 18:50
Балтыка – гэта адно з самых забруджаных мораў у свеце.