Беларуская Служба

Магчыма, палякам неўзабаве прыйдзецца забыць пра адпачынак на беразе Балтыкі

21.01.2024 18:50
Балтыка – гэта адно з самых забруджаных мораў у свеце. 
      ,      .
Калі не ўдасца спыніць дэградацыю навакольнага асяроддзя, пра адпачынак на Балтыцы прыйдзецца забыць. Фота: Reinfus / Shutterstock.com

Балтыйскае мора – любімае месца адпачынку мільёнаў палякаў, але экасістэма вадаёма вельмі далікатная, а ў выніку дэградацыі навакольнага асяроддзя неўзабаве мы можа забыць пра адпачынак на польскім узбярэжжы. Далейшая дэградацыя прывядзе да зніжэння прыбыткаў, піша на BiznesAlert.pl Даніэль Чыжэўскі з фундацыі Polska z Natury.

Балтыка – гэта адно з самых забруджаных мораў у свеце. Акрамя таго, яго вада слаба засоленая. 97% Балтыйскага мора пакутуе ад эўтрафікацыі – з'явы, якая выклікае перавытворчасць багавіння і падобных арганізмаў, што зніжае якасць вады. Менавіта ў выніку эўтрафікацыі назіраецца размнажэнне цыянабактэрый у моры, якія ўяўляюць пагрозу для чалавека.

Празмерную эўтрафікацыю выклікае дзейнасць чалавека – выкіды камунальных і прамысловых сцёкаў. «Мёртвая зона» у Балтыйскім моры ўдвая перавышае тэрыторыю Даніі. Змены клімату таксама акажуць на яго вялікі ўплыў. Тры асноўныя пагрозы, якім падвяргаецца вадаём, – гэта змяненне ўтрымання кіслароду, зніжэнне салёнасці і павышэнне акіслення вады. Гэтыя працэсы аслабяць устойлівасць экасістэмы Балтыйскага мора. Іншымі словамі, з меншай колькасцю кіслароду многія віды не выжывуць.

Жыхары ўзбярэжжа Балтыйскага мора могуць штогод атрымліваць 24 мільярды злотых, калі экалагічны стан да 2040 году палепшыцца. Гледзячы з іншага боку, далейшая дэградацыя прывядзе да зніжэння прыбыткаў на 39 мільярдаў злотых, у асноўным з-за скарачэння турызму і адпачынку.

Яшчэ адзін аспект – марскі гандаль – польскія парты зарабляюць на перавозцы тавараў. У 2022 годзе ад мытных і падаткаў у марскіх памежных галінах у дзяржаўны бюджэт было пералічана 55,34 мільярда злотых. Для параўнання, увесь дзяржаўны бюджэт Польшчы ў тым жа годзе склаў 452 мільярды злотых. Марскі транспарт таксама можа пацярпець з-за пацяплення клімату. На гэтым клопаты польскага мора не заканчваюцца. Падчас Другой сусветнай вайны гэта была ваенная сметніца – на яго дне знаходзіцца прыкладна 300 тысяч тон боепрыпасаў. Яны ствараюць небяспеку забруджвання хімічнымі рэчывамі, а таксама зʼяўляюцца перашкодай для развіцця марской эканомікі, звязанай з чыстай энергіяй – ніхто не будзе інвеставаць у ветрапарк у раёне, дзе існуе рызыка выбуху або забруджвання.

нг