Беларуская Служба

Планета пасылае папераджальныя сігналы

29.03.2024 15:07
Яшчэ адзін рэкорд быў зафіксаваны ў Бразіліі: 42 градусы Цэльсія ў цені і больш за 60 градусаў Цэльсія адчувальнай тэмпературы. 
Аўдыё
  • Планета пасылае папераджальныя сігналы
 .
Ілюстрацыйны здымак.ejaugsburg/pixabay.com/CC0

Апошняя справаздача Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі адназначная. Планета пасылае папераджальныя сігналы. Змены клімату прагрэсуюць. Яшчэ адзін рэкорд быў зафіксаваны ў Бразіліі: 42 градусы Цэльсія ў цені і больш за 60 градусаў Цэльсія адчувальнай тэмпературы. Летась былі пабітыя рэкорды тэмпературы паветра і акіяна, канцэнтрацыі парніковых газаў, раставання леднікоў і страты ледзянога покрыва ў Антарктыдзе.

Госцем Польскага радыё быў Марцін Кавальчык, кліматолог, эксперт у галіне энергетыкі і клімата, кіраўнік групы клімату WWF Polska. Ён расказвае, што не раз у дыскусіях чуе ад еўрапейцаў словы, што захады на карысць клімату робіць толькі Еўропа, якая «ахвяруе» лэпшым дабрабытам больш за ўсіх. Адмысловец кажа, што гэта не так:

-Рэшта свету таксама нешта робіць. Гэта няпраўда, што толькі ЕС стараецца і павінен прыносіць сябе ў ахвяру. Так казаць, значыць блытаць паняцці. Некаторыя глядзяць на планаваную палітыку ЕС да 2030 году і параўноўваюць з фальшыва ўспрынятай палітыкай Кітая ці ЗША. У той жа час Кітай цяпер з’яўляецца не толькі самым буйным вытворцам, але і інсталюе найбольшую колькасць аднаўляльных крыніц энергіі. Насамрэч яны інсталююць аднаўляльных крыніц больш, чым уся рэшта свету. Таксама ЗША ў дадзены момант узялі на сябе вельмі пабодныя абавязацельствы. У іх таксама ёсць план абмежавання выкідаў на 50% да 2030 году.

Марцін Кавальчык гаворыць, што ў дыскусіях часта забываюцца пра міжнародныя дамоўленасці, якія рэгулююць гэтыя пытанні. Польшча яшчэ ў 90-х гадах абавязалася быць наперадзе змен на карысць абмежавання выкідаў вуглякіслага газу.

Змены клімату працягваюць уплываць на планету. Мінулагодняе лета было самым гарачым з тых часоў, як у 1880 годзе пачаліся вымярэнні глабальных тэмператур. У Польшчы лета становіцца цяплейшым і няма суровых зім. Якая ў гэтым роля чалавека?

- Часамі я прапаноўваю правесці эксперымент на роздум. Мы ведаем, колькі складаюць выкіды, за якія адказвае чалавек, цяпер гэта 30 мільярдаў тон вуглякіслага газу. Пералічыце, колькі гэта на чалавека. Атрымліваецца дзве часціцы на мільён. І здаецца, дзве часціцы вуглякіслага газу на мільён, што гэта такое. Пачнем з таго, што ў дапрамысловай эпосе канцэтрацыя часціц склада 280 на мільён. Цяпер на 50% больш – 420 часціц на мільён. То бок чалавецтва павялічыла колькасць вуглякіслага газу на 50%. Пра тое, што гэта будзе мець уплыў, успаміналі ўжо на стыку 19 і 20 стагоддзяў, - гаворыць Марцін Кавальчык.

Рост водных праблем у свеце – гэта чарговая тэрміновая праблема. Паводле ацэнак Сусветнага банка, у цяперашні час каля 2 мільярдаў чалавек у свеце не маюць бяспечнага доступу да пітной вады, 3,6 мільярда не маюць доступу да бяспечных санітарных паслуг, а 2,3 мільярда не могуць мыць рукі ў праточнай вадзе.

-Па-першае, патрэбна больш разумення, што нам пагражае водны крызіс. Можа так здарыцца, што праз нейкі час купанне будзе раскошай. Сума ападкаў вельмі падобная як у мінулым. Але яна паяўляецца ў зусім іншыя перыяды. І цалкам у іншай колькасці. То бок часта паяўляюцца ліўні, а такая вада вельмі хутка трапляе ў Балтыйскае мора і там застаецца. Таксама нам вельмі не хапае снежных зім. Падчас снежных зім аднаўляюцца грунтовыя воды. Гэта траціцца ў выніку змен клімату. Гэта не так, што цяпер у нас будзе цёплае лета і на гэтым уплыў змены клімату заканчваецца. Не. Нам пагражае засуха. Рэкі перастануць плыць. У мінулым годзе ўсе бачылі як Сан пераўтварыўся ў ручай, - канстатуе Марцін Кавальчык з WWF Polska.

слухайце аўдыё

Роман Чэярэк/ав 

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце