Беларуская Служба

Даследчы цэнтр П'ю: Палякі – найбольшыя прыхільнікі ЕС

05.06.2024 11:45
Паводле апытання, пазітыўна да Еўрасаюза ставяцца 76 працэнтаў палякаў.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі па-ранейшаму вельмі прыхільна ставяцца да Еўрасаюза, паведамляе Rzeczpospolita. Выданне спасылаецца на даследаванне грамадскай думкі, якое за некалькі дзён да выбараў у Еўрапарламент правёў прэстыжны вашынгтонскі Даследчы цэнтр Пʼю(Pew Research Center).

Паводле яго, пазітыўна да Еўрасаюза ставяцца 76 працэнтаў палякаў. Гэта найлепшы вынік сярод усіх даследаваных краінаў. Толькі 21 працэнт палякаў непрыхільна ставіцца да інтэграцыі.

Апошняе месца сярод прыхільнікаў ЕС займае Францыя. Каментатары падкрэсліваюць, што хоць Эмануэль Макрон займае пасаду прэзідэнта з 2017 года, а ў краіне дзесяцігоддзямі не было кіраўніка, настолькі адданага справе развіцця інтэграцыі, то толькі 52 працэнты французаў пазітыўна ставяцца да абʼяднанай Еўропы, а ажно 47 працэнтаў – адмоўна.

Паводле газеты, вопыт апошніх гадоў прымусіў палякаў зразумець, што ЕС зʼяўляецца гарантам тых каштоўнасцяў, якія яны шануюць: дэмакратыі, вяршэнства права, павагі да правоў меншасцяў і свабоды.

У сваю чаргу французы бачаць у супольнасці «траянскага каня», які ўводзіць ультраліберальныя рэформы, што разбурае сацыяльны характар дзяржавы.

аз

У ЕС набліжаецца галасаванне на выбарах у Еўрапарламент

03.06.2024 15:19
Выбарчая кампанія прайшла пад лозунгам неабходнасці бараніць дэмакратыю ў Еўропе ды свеце.