Беларуская Служба

З-за росту агрэсіі ў грамадстве пакутуюць і лекары

29.05.2025 11:00
Грамадства вінаваціць лекараў у неэфектыўнасці і бяздушнасці сістэмы аховы здароўя ў Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.fernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пацыенты абвінавачваюць лекараў у недасканаласці сістэмы аховы здароўя ў Польшчы. У сваю чаргу бруталізацыя грамадскага і палітычнага жыцця дае згоду на гвалтоўныя паводзіны, канстатуюць эксперты ў выданні Dziennik Gazeta Prawna.

Газета адзначае, што менш чым праз месяц пасля забойства артапеда з Універсітэцкай бальніцы ў Кракаве, на якога пацыент напаў з нажом, паліцыя арыштавала 40-гадовага жыхара ваколіц Вялічкі (на поўдні Польшчы), які планаваў забойства трох лекараў з гінекалагічна-акушэрскага шпіталя ў Кракаве.

Выданне спытала ў экспертаў, «чаму расце колькасць людзей, якія спрабуюць пазбавіць жыцця лекараў». Паводле слоў крыміналога прафесара Брунона Холыста – гэта вынік павышэння жорсткасці грамадскага і палітычнага жыцця ў краіне.

«Жорсткае абыходжанне спрыяе распаўсюджванню гвалту; меркавання, што кожны можа рабіць усё, што хоча, і сацыяльнага эгаізму. Гвалт пачынае ўспрымацца, як метад дзеяння», – тлумачыць эксперт.

Прэс-сакратар Вышэйшай медыцынскай палаты Якуб Касікоўскі лічыць, што грамадства вінаваціць лекараў у неэфектыўнасці сістэмы аховы здароўя. Напрыклад, «калі пацыент лічыць, што лекар зрабіў памылку, то ён не можа эфектыўна і хутка дамагацца кампенсацыі, бо чаканне рашэння суда можа зацягвацца гадамі» – гэта выклікае расчараванне і бездапаможнасць.

Паводле Касікоўскага, арганізацыя аховы здароўя ў Польшчы не спрыяе эмпатыі.

«Сістэма бяздушная, бальніцы – гэта фабрыкі, і здараецца, што некаторыя пацыенты сутыкаюцца з неналежным стаўленнем з боку персаналу, які змагаецца з эмацыйным выгараннем», – прызнае прэс-сакратар Вышэйшай медыцынскай палаты

Паводле даследавання Ipsos з 2022 года, якое было праведзенае ў 28 краінах свету, давер палякаў да лекараў склаў толькі 39 працэнтаў. Аднак гэта не мяняе факту, што давер да прафесій у Польшчы наогул быў нізкі, а адзінай прафесіяй, якой давяралі больш за палову палякаў (51 працэнт), былі навукоўцы. Лекары апынуліся на другім месцы са сваім вынікам, адзначае Dziennik Gazeta Prawna.

аз

Кракаў: адбылося пахаванне доктара Салецкага, якога забіў пацыент

07.05.2025 15:09
Пасмяротна доктар Томаш Салецкі быў узнагароджаны Крыжам кавалерскім Ордэна Адраджэння Польшчы. Ордэн прызнаюць за выдатныя заслугі ў ваеннай і грамадзянскай сферах.

Супрацоўнікі службы аховы здароўя у Польшчы прапануюць стварыць Рэестр агрэсіі ў ахове здароўя

10.05.2025 13:15
Гэта адна з прапаноў службы аховы здароўя ў адказ на нядаўнія акты агрэсіі з боку пацыентаў у шпіталях і паліклініках.

Больш за мільён злотых у якасці кампенсацыі атрымае дзіця-інвалід за медыцынскія памылкі падчас родаў

22.05.2025 19:06
Апеляцыйны суд у Беластоку прысудзіў дзяўчыне з цяжкай інваліднасцю выплату ад шпіталя ў памеры 117,2 тысячы злотых кампенсацыі, аднаго мільёна злотых у якасці кампенсацыі шкоды і штомесячную пенсію.