Рэгіянальны турыстычны ваўчар прызначаны для стымулявання турызму на Падляшшы, якое пацярпела з-за складанай памежнай сітуацыі, аказаўся велізарным поспехам. Зацікаўленых было настолькі шмат, што яны былі раздадзеныя за некалькі хвілін, паведамляе Business Insider Polska.
Падляшша вырашыла ўвесці турыстычны ваўчар у 2025 годзе, каб заахвоціць гасцей наведаць рэгіён. Мэта праекта – стымуляваць мясцовы турызм і эканоміку, якія пацярпелі ў выніку складанай сітуацыі на мяжы, выкліканай хваляй нелегальнай міграцыі.
У прыватнасці, ваўчар прадугледжвае субсідыю на пражыванне ў турыстычных аб’ектах на Падляшшы – ад 200 да 400 злотых (ад амаль 47 да амаль 94 еўра). Памер згаданай даплаты ўзалежнены ад стандарту гасцінічнай паслугі, то бок і яе цаны. Каб атрымаць згаданыя сродкі на Падляшшы трэба правесці, як мінімум, двое сутак.
Першы выпуск ваўчараў адбыўся 20 красавіка. Цягам амаль шасці гадзінаў, іх удалося атрымаць больш за тысячы чалавек. Тады бюджэт акцыі склаў 350 000 злотых (амаль 82 тысячы еўра).
Зацікаўленне перавысіла чаканні
1 чэрвеня адбыўся другі тур акцыі, які аказаўся яшчэ большым поспехам. На гэты раз бюджэт складаў 1 мільён 450 тысяч злотых (больш за 339,5 тысячы еўра), прычым сродкі былі размеркаваны на тры месяцы: чэрвень (650 тысяч злотых), ліпень (400 тысяч злотых) і жнівень (450 тысяч злотых). Амаль 4,5 тысячы ваўчараў былі раздадзеныя ўсяго за 2,5 хвіліны. Іх можна выкарыстаць да канца жніўня.
Ужо вядома, што рэгіянальныя ўлады рыхтуюць чарговы, то бок трэці тур акцыі па раздачы Падляскага турыстычнага ваўчара. Запуск запланаваны на 1 верасня, а ваўчары можна будзе выкарыстаць да канца 2025 года.
аз