Беларуская Служба

Польскі кардыяхірург: Я зрабіў перасадку 300 сэрц

14.06.2025 12:20
Штогод у Польшчы праводзіцца каля 25 тысяч кардыяхірургічных аперацый, у тым ліку каля 200 трансплантацый сэрца.
Кардыёхірург прафесар Міхал Зэмбаляhttps://www.youtube.com/watch?v=qWJdLOpXuN8

— Мінулы год стаў рэкордным па колькасці перасадак сэрца дзецям, — расказвае кардыяхірург прафесар Міхал Зэмбаля (Michał Zembala), прыватна  сын  заснавальніка Клінікі транспланталогіі сэрца ў Польшчы Марыяна Зэмбалі (Marian Zembala), з якім пагутарыла Rzeczpospolita.

 — Летась у Польшчы было праведзена агулам 202 аперацыі па трансплантацыі сэрца ў дарослых і ў дзяцей - удакладніў прафесар Зэмбаля.

Сам ён за сваю кар'еру перасадзіў каля 300 сэрцаў.

Кардыяхірург кажа, што сама працэдура нeцяжкая, але пацыентaм, якіх кваліфікуюць на перасадку сэрца вельмі цяжка, бо часта гэта вельмі хворыя людзі, якія доўга чакаюць на гэты орган. Звычайна такія пацыенты доўгі час знаходзяцца ў бальніцах. Для іх і для медыкаў гэтая працэдура з'яўляецца толькі этапам на шляху да выздараўлення.

Прафесар Зэмбаля патлумачыў, што поспехам варта лічыць сітуацыю, калі пацыент пасля трансплантацыі вяртаецца дадому, пачынае нармальна жыць у грамадстве і вяртаецца на працу. Перыяд паміж працэдурай і вяртаннем пацыента да сіл звычайна доўжыцца ад 2 да 6 месяцаў.

Прафесар ацаніў, што польская кардыяхірургія і кардыялогія знаходзяцца на даволі добрым узроўні.

— Доступ да сучасных тэхналогіяў у Польшчы расце. У нас яшчэ не так добра з гэтым, як у іншых еўрапейскіх краінах - у Чэхіі ці Германіі, але, безумоўна, трансплантацыя сэрца больш даступная ў Польшчы, чым у краінах Персідскага заліву, Блізкага Усходу ці Паўночнай Афрыкі.

Прафесар Зэмбаля лічыць, што пра добры стан польскай кардыяхірургіі і кардыялогіі сведчыць таксама колькасць даступных у краіне сучасных метадаў лячэння дэфектаў клапанаў.

— Гаворка ідзе пра працэдуры TAVI. Аперацыя палягае на аднаўленні мітральнага клапана ў сэрцы праз скуру. Гэта сучасныя і дарагія працэдуры. Кожная каштуе каля 100 тысяч злотых (25 тысяч еўра). Кошт поўнасцю кампенсуе польская дзяржава. Адным толькі працэдур TAVI летась у Польшчы было зроблена больш за 4,5 тысячы. Гэта вельмі многа. Яшчэ 10 гадоў таму праводзіліся адзінкавыя аперацыі. Гэта немагчыма не заўважыць – падкрэсліў у інтэрв'ю Rzeczpospolita польскі кардыёлаг прафесар Міхал Зэмбаля.

яс