Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім арыгінальны салат з бобам, маладой бульбай і лісічкамі (РЭЦЭПТ)

08.07.2025 08:07
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі і смачны салат.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім арыгінальны салат з бобам, маладой бульбай і лісічкамі
Лісічкі Shutterstock/Nitr

Інгрэдыенты

0,5 кг бобу

0,5 кг маладой бульбы

250 г лісічак

1 сталовая лыжка + 1 чайная лыжка масла

1 сталовая лыжка нарэзанага кропу

1 сталовая лыжка нарэзанай зялёнай цыбулі

некалькі кавалкаў блакітнага сыру

соль

перац

Спосаб прыгатавання

Старанна памыйце бульбу, больш буйныя клубні можна разрэзаць напалову. Варыце ў падсоленай вадзе амаль да мяккасці, але бульба не павінна развальвацца.
Зліце ваду, перакладзіце ў форму для запякання, дадайце сталовую лыжку масла, перамяшайце. Запякайце да залацістага колеру – гэта прыкладна каля 12 хвілін пры тэмпературы 200 градусаў.

Адварыце боб. Заліце іх ледзяной вадой, каб захаваць колер. Ачысціце ад лупінаў. Ачысціце і абсушыце лісічкі. Нарэжце буйныя грыбы на меншыя кавалачкі. Растапіце масла на патэльні і абсмажце некалькі хвілін. Перамяшайце бульбу, боб, лісічкі, зеляніну і пакрышаны сыр. Можна дадаць крыху аліўкавага алею.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец