Колькасць выпадкаў захворванняў, якія пераносяцца кляшчамі, больш чым на чвэрць вышэйшая, чым годам раней, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna, а эксперты папярэджваюць, што мы занадта рэдка аглядаем усё цела пасля наведвання лесу або карыстаемся рэпелентамі, то бок сродкамі супраць павукападобных.
Паводле эпідэміялагічных справаздачаў Нацыянальнага інстытута грамадскага здароўя – Нацыянальнага інстытута гігіены, у першай палове 2025 года было зарэгістравана 11 719 выпадкаў хваробы Лайма і 203 выпадкі кляшчовага энцэфаліту. Гэта амаль на 28 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года, паведаміла газета.
Таксама лекары першаснай медыцынскай дапамогі ўсё часцей сутыкаюцца з ростам колькасці пацыентаў з захворваннямі, якія пераносяцца кляшчамі.
«Мы назіраем рост захворвання ўжо два-тры гады. Некаторыя эксперты па інфекцыйных захворваннях падазраюць, што вінаватым можа быць COVID-19, бо падчас пандэміі ён аслабіў нашу імунную сістэму настолькі, што мы сталі больш успрымальнымі да розных захворванняў, у тым ліку тых, што перадаюцца кляшчамі», – сказала ў размове з газетай сямейны лекар, які кіруе паліклінікай у Беластоку Яанна Забельска-Цецюх.
аз