Пазасудовыя разводы, хоць і павінны быць хутчэйшымі, то даражэйшымі будуць не павінны. Акрамя таго, можна будзе атрымаць скасаванне шлюбу ў любой гміне, хоць гэта варыянт не для ўсіх, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
Нагадваем, магчымасць атрымання пазасудовага разводу бярэ пад увагу праект папраўкі ў Сямейны і ахоўны кодэкс, які надоечы прыняла Камісія па кадыфікацыі сямейнага права.
Усё ж, каб замест у судзе атрымаць скасаванне шлюбу ў кіраўніка аддзела ЗАГСа неабходна выканаць дзве ўмовы. Па-першае, такі шлях будзе магчымы толькі для пар, якія не маюць непаўналетніх дзяцей. Па-другое, пара павінна быць сужонствам, як мінімум, адзін год.
«Патрабаванне таго, каб пара заставалася ў сужонскіх адносінах не карацей чым год, мае на мэце выключыць неабдуманае ініцыяванне пазасудовых разводаў, а таксама павінна перашкаджаць паспешным шлюбам або ўстанаўленню фіктыўных адносін, якія заключаюцца з мэтай іх неадкладнага скасавання», – чытаем у абгрунтаванні законапраекта.
Між тым, хоць чыноўнікі падтрымліваюць увядзенне пазасудовых разводаў, то яны не жадаюць пасярэднічаць у перамовах паміж мужам і жонкай, якія разводзяцца.
Аўтар тэксту нагадвае, што скарыстацца новай працэдурай змогуць толькі тыя пары, якія аднагалосна прымуць такое рашэнне. У астатніх выпадках рашэнне аб скасаванні шлюбу павінна быць прынятае судом.
«Чаканні ініцыятараў праекта, што падчас пазасудовага разводу мы будзем вымушаныя тлумачыць мужу і жонцы важнасць шлюбу, мякка кажучы, несур'ёзныя», – лічыць кіраўнік ЗАГСа з Новай Солі Славамір Вайцехоўскі.
Некаторыя чыноўнікі хацелі б пайсці яшчэ далей і «дазволіць мужу і жонцы выконваць усе неабходныя фармальнасці пры дапамозе інтэрнэту.
аз