Беларуская Служба

Раман Пратасевіч – выкарыстаны, пакінуты і забыты

28.07.2025 13:45
Некалькі гадоў таму яго прозвішча трапіла ў загалоўкі сусветных СМІ. Яму праракалі выдатную кар'еру ў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аказалася інакш.
Раман Пратасевіч t.me/nashaniva

Раман Пратасевіч узначальваў канал Nexta ў Тэлеграм – у 2020 годзе адно з галоўных апазіцыйных СМІ і каталізатар пратэстаў у Беларусі. Разам з групай беларусаў з варшаўскай рэдакцыі ён інфармаваў сваіх суайчыннікаў і градамскую думку ў свеце пра масавыя дэманстрацыі, якія ў той час праходзілі ў многіх гарадах Беларусі; казаў пра тое, як рэжым Лукашэнкі блакаваў інтэрнэт, катаваў пратэстоўцаў у перапоўненых турмах, пераследаваў незалежных журналістаў і ліквідаваў рэдакцыі незалежных СМІ ў краіне, нагадвае Rzeczpospolita.

Службы Лукашэнкі абвінавачвалі супрацоўнікаў Nexta ў экстрэмізме і тэрарызме, рэжымныя суды завочна выносілі доўгатэрміновыя прысуды і рассылалі ордэры на арышт. Каб дабрацца да, тады 26-гадовага Рамана Пратасевіча, беларускі дыктатар у траўні 2021 года не вагаючыся «прызямліў» пасажырскі самалёт Ryanair, на якім журналіст ляцеў з Афін у Вільню, дзе зараз знаходзіцца галоўны цэнтр беларускай апазіцыі.

Жыццё Пратасевіча змянілася 

Што здарылася з Раманам Пратасевічам? Рэжым не пакінуў яму выбару. Пасля затрымання на борце, захопленага беларускім рэжымам самалёта Ryanair. Кіраўніка канала Nexta маглі асудзілі на шмат гадоў пазбаўлення волі і далучыць да больш чым тысячы іншых беларускіх палітзняволеных. Аднак Пратасевіч пайшоў іншым шляхам. Выступаючы ва ўсіх найважнейшых прапагандысцкіх праграмах тэлевізійных станцый, адракаўся ад сваіх калег і паклёпнічаў на лідараў апазіцыі ў выгнанні. Узамен ён быў памілаваны Лукашэнкам (спачатку яго асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі).

Паводле інфармацыі выдання «Наша Ніва», ён даў паказанні, якія абвінавацілі іншых затрыманых у Беларусі апазіцыянераў, гэта тычыцца Паўла Белавуса і Эдуарда Пальчыса. Больш за тое, Пратасевіч вёў перамовы з палітвязнямі. Паводле нядаўна вызваленага Сяргея Ціханоўскага, былы кіраўнік Nexta наведаў яго ў турме і заклікаў папрасіць у Лукашэнкі памілавання. Ён таксама наведаў у турме Віктара Бабарыку (14 гадоў пазбаўлення волі), Марыю Калеснікаву (11 гадоў калоніі) і іншых вядомых праціўнікаў рэжыму.

Аляксандр Лукашэнка асабіста сцвярджаў, што Пратасевіч «шчыра змяніў свае перакананні». Журналіст стварыў некалькі новых старонак у сацыяльных сетках, праз якія прасоўваў беларускую прапаганду. Аднак, відаць, усяго гэтага было недастаткова, каб зрабіць карʼеру па той бок барыкады.

Аляксандр Лукашэнка не даруе сваім апанентам

Надоечы аказалася, што Раман Пратасевіч не можа знайсці працы ў Беларусі і думае пра эміграцыю.

«Маё імя і папулярнасць зноў зрабілі сваю справу. Я ўжо тыдзень шукаю працы. Зноў жа, я змагаюся з тым, што знайсці што-небудзь цікавае практычна немагчыма, незалежна ад галіны(…). Я стараюся весці нармальнае, спакойнае жыццё і сумленна працаваць. Усё дарэмна. Нягледзячы на тое, што ўлады і службы даўно не маюць да мяне ніякага дачынення, патэнцыйныя працадаўцы баяцца рызыкі», – скардзіўся Пратасевіч у сваім Тэлеграм-канале і дадаў, што ўпершыню «сурʼёзна пачынае думаць пра паездкі ў нейкія далёкія краіны».

Сёння ён не патрэбны ні рэжыму, ні незалежным беларускім СМІ

«У вядомага беларускага спевака Лявона Вольскага ёсць такая песня: « І тут ты чужы. І там ты чужы». Пратасевіч спадзяваўся пераканаць рэжым і стварыць найважнейшы сродак масавай інфармацыі ў краіне. Аказалася, што сёння ён не патрэбны ні рэжыму, ні незалежным беларускім СМІ. Гэта гісторыя чалавека, якога адразу ўсе адкінулі», – каментуе ў размове з выданнем Rzeczpospolita рэдактар канала NEXTA Live з Варшавы Сцяпан Пуціла.

«Я думаю, што яму шмат абяцалі, калі б ён прызнаў сваю віну і пачаў «гаварыць». Сутнасць у тым, што рэжым заўсёды будзе падманваць, эксплуатаваць і кідаюць. Мы прапанавалі яму інтэрвʼю, але ён адказаў, што дае інтэрвʼю толькі тым СМІ, якія прызнаюцца ўладамі Беларусі. Гэта зразумела, бо мы знаходзімся там у спісе тэрарыстаў», – дадае ён Пуціла.

А, калі б Пратасевічу калі-небудзь удалося пакінуць Беларусь, ці прыняла б яго былая каманда? «Максімум, мы маглі б узяць у яго інтэрвʼю», – развейвае сумневы Пуціла.

Што здарылася з Софʼяй Сапегай?

У асабістым жыцці ў Пратасевіча таксама не склалася. Яго партнёрка, грамадзянка Расіі Софʼя Сапега, якая была арыштаваная разам з ім пасля таго, як самалёт быў прымусова прыземлены, правяла больш за два гады за кратамі і была памілаваная Лукашэнкам пасля ўмяшання расійскай дыпламатыі, а таксама бацькоў дзяўчыны, якія вывезлі яе ў Расію.

Падчас знаходжання пад вартай Пратасевіч апублікаваў здымкі са свайго вяселля з іншай дзяўчынай. Аднак не раскрыў яе асобы. «Яна не маёр КДБ», – пажартаваў у жніўні 2022 года. Усё ж нядаўна абвясціў у сацсетках, што яго сужонства распалася і зноў шукае партнёрку.

аз