500-700 г маладой бульбы
1 цыбуліна
1 зубчык часныку
1 сталовая лыжка масла
250 мл маслёнкі
1 л агародніннага булёну
кроп
соль
чорны перац
Абсмажце нарэзаную цыбулю і часнык на масле, дадайце нарэзаную кубікамі бульбу, абсмажвайце да залацістага колеру (прыкладна 5 хвілін), уліце булён, варыце да мяккасці. Трохі астудзіце, перамяшайце да аднароднай масы, дадайце маслёнку і зноў перамяшайце. Запраўце соллю і свежазмолатым чорным перцам, шчодра пасыпце нарэзаным кропам перад падачай.
Замест маслёнкі можа выкарыстаць ражанку.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл