З апублікаванага даследавання «Вобраз беларускага рэжыму: агрэсар ці апякун?», які падрыхтаваў старэйшы даследчык Цэнтру новых ідэй (ЦНІ) Генадзь Коршунаў вынікае, што ў апошнія гады ў Беларусі ваенны фактар пачаў па крысе губляць сваю вастрэнню. У грамадстве пачаў размывацца вобраз рэжыму міратворца разам з абвастрэнням эканамічных праблем. У першую чаргу беларусаў хвалююць нізкія заробкі, рост цэн і маленькія пенсіі.
Апроч таго беларускае грамадства чакае ад дзяржавы лепшага забеспячэння правоў і свабодаў грамадзян і магчымасці зарабляць, кажа Генадзь Коршунаў.
— У людзей узнікае пытанне, а што мусіць дзяржава рабіць? Як рэагаваць на сучасныя праблемы, які стаяць перад грамадствам? Як гэта не дзіўна, адной з галоўных задач называюць забеспячэння правоў і свабодаў грамадзян. У даследаванні гэтую задачу абазначылі 42% апытаных. Амаль адразу за ёй, стаіць задача даць магчымасць зарабляць.
40% беларусаў лічаць, што галоўнай здачай дзяржавы з'яўляецца даваць магчымасць людзям зарабляць. 36% назвалі нейтралітэт ды няўдзел у войнах. Ці дзяржава ў руках Лукашэнкі з памагатымі, пачуе гэтыя чаканні грамадства? Пра гэта мы запыталіся ў палітолага Паўла Усава.
— Гэтыя дадзеныя паказваюць, што для большасці насельніцтва сітуацыя ў краіне прымальная. Змен хочуць толькі траціна грамадства, як было і раней. У звязку з гэтым уладам не абавязкова змяняць сваю ўнутраную палітыку, бо выклікаў ды рызыкі няма. Рэпрэсіі зрабілі сваю справу – незадаволенасць знікла. У рэжыму Лукашэнкі сітуацыя сёння стабільная.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч