Беларуская Служба

Ірына МакЛейн: Беларускім сем'ям за мяжой патрэбна сістэмная дапамога

09.12.2025 13:14
Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Ірына МакЛейн распавяла пра тое, што шматлікія беларускія сем’і ў выгнанні шукаюць дапамогі пры адаптацыі за мяжой іх дзяцей з асаблівасцямі. 
Аўдыё
  • Праблемы адапатацыі за мяжой беларускіх сем'яў
             ,        .
Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Ірына МакЛейн распавядае пра праблемы, з якімі сутыкнуліся шматлікія беларускія сем’і ў выгнанні.Polskie Radio dla Zagranicy/Y.Likhtarovich

8 снежня ў Варшаве адбылася спецыяльная сустрэча, на якой абмяркоўваліся праблемы і патрэбы, з якімі за мяжой сутыкаюцца беларускія семʼі, якія былі вымушаныя зʼехаць з краіны па ціскім палітычных рэпрэсій.

Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Ірына МакЛейн распавяла пра тое, што шматлікія беларускія сем’і, якія апынуліся ў выгнанні пасля 2020 года, маюць дзяцей з інваліднасцю і складанымі адукацыйнымі патрэбамі. Іх штодзённасць – спроба разабрацца ў новых сістэмах адукацыі і падтрымкі, якія нярэдка адрозніваюцца ад таго, што было ў Беларусі.

У першую чаргу беларускія семʼі сутыкаюцца з праблемамі ў галіне адукацыі, аховы здароў ды сацыяльнай дапамогі, распавяла экспертка.

— Фрагментарнасць падтрымкі, латарэя па ваяводствах, па рэгіёнах: тое, што гэта адбываецца ў адным месцы, не адбываецца ў іншым. Выпадкі ксенафобіі – гэта тое, пра што не любяць казаць. У Літве і Польшчы падобная сітуацыя. Яшчэ дадаецца нявызначанасць будучыні ды шляху пасля школы, складаныя крытэрыі атрымання дапамогі, рызыка страты льгот пры выхадзе на працу, рэгіянальныя адрозненні. У нас ужо ёсць кантакты ў многіх рэгіёнах, нам трэба чапляцца за гэта, каб ствараць прэцэдэнт добрай практыкі. Мы зможам прапанаваць шляхі рашэння, якія існуюць у іншых ваяводствах.

На думку Ірыны Мак Кейн, беларусам патрэбна сістэмная праца, каб вырабіць дарожная мапа і запрапанаваць альтэрнатыву ўстановам прымаючых краін.

— Шлях будзе доўгі, рашэнне не будзе знойдзена імгненна, але самае галоўнае, што мы пачынаем гэтую працу. Сённяшняе мерапрыемства – гэта заклік да таго, каб быць разам менавіта ў дадзеным абшары, таму што выхаванне дзяцей не можа адбывацца без удзелу дзяржавы. Тое, што мы робім сёння ў беларускіх дэмсілах – гэта праекцыя на заўтрашнюю Беларусь. Бяспечная прастора для дзяцей і іх бацькоў – гэта тое, з чаго пачынаецца наша праца. Мы некалькі месяцаў таму пачалі працу па дарожнай карце з клубам «Сцізорык», і гэтая праца, я спадзяюся, закладзе падмурак для будучых рашэнняў і будучых інструментаў выбудоўвання працы для вашых семʼяў і ў Польшчы, і ў Літве. Мы спадзяемся, што далей мы зможам пашырыць нашу геаграфію. Адна з мэт – гэта не проста казаць, што нічога не працуе і ўсё дрэнна, але акрэсліць якія існуюць праблемы і патрэбнасці на сённяшні дзень у вашых семʼяў, і як разам мы можам сітуацыю змяніць.

Прысутныя таксама казалі пра важнасць супрацоўніцтва.

— Нам трэба сапраўды тварыць, і засяроджвацца на пазітыўным, умець узаемадзейнічаць у прыязным, стваральным ключы. Гэта вельмі важна. Адсюль праблема недахопу камунікацыі, павінна быць нейкая сувязь, дыялог павінен быць. У звязку з гэтым усе размовы з чыноўнікамі, моўны барʼер – гэта вялікая праблема. Людзі часам нават баяцца, хаця ў іх ёсць пэўныя правы, але яны баяцца, напрыклад, падаць на апеляцыю ў паліклініку, баяцца пытанне нейкае задаць, баяцца схадзіць. Тут яшчэ момант такі ёсць крыху, можа быць, гэта нейкі негатыўны папярэдні вопыт у людзей.

Выступаючы падчас сустрэчы Ірына МакЛейн падкрэсліла, што пытанне інваліднасці – гэта не пра індывідуальныя гісторыі, а пра тое, якой будзе Беларусь. Падыход дзяржавы да людзей з інваліднасцю паказвае сапраўдны ўзровень развіцця грамадства.

Юры Ліхтаровіч