Беларуская Служба

Лекары з Беларусі і Украіны масава губляюць права на працу ў Польшчы

16.06.2026 12:13
Сёлета экзамен здалі толькі 8,8% украінскіх і 31,5% беларускіх медыкаў.
Ілюстрацыйны здымакфота: shutterstock.com/smolaw

Лекары з краін Усходняй Еўропы, найперш з Украіны і Беларусі, губляюць права на працу ў Польшчы, бо масава не здаюць дзяржаўны лекарскі верыфікацыйны экзамен, неабходны для працы ў Польшчы. Пра гэта піша выданне Rzeczpospolita са спасылкай на дадзеныя Цэнтра медычных экзаменаў.

Паводле газеты, сёлета экзамен здалі толькі 8,8% украінскіх і 31,5% беларускіх медыкаў. Да іспыту, які адбыўся 26 траўня, дапусцілі 92 грамадзян Беларусі, 89 грамадзян Украіны і 28 палякаў, якія атрымалі медыцынскую адукацыю за межамі Польшчы. Паспяхова здалі яго 28 беларусаў, 12 украінцаў і двое палякаў. Экзамен таксама спрабавалі здаць прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, у тым ліку чацвёра расіян, але безвынікова.

Эксперты, якіх цытуе Rzeczpospolita, адзначаюць, што нізкая паспяховасць — звычайная з'ява і тлумачыцца адрозненнямі ў сістэмах падрыхтоўкі і ўзроўні ведаў.

Веріфікацыйны экзамен павінны здаваць і лекары, якія атрымалі права на працу ў Польшчы ў рамках спрошчаных працэдур, уведзеных у 2020 годзе падчас пандэміі COVID-19. Тэрмін дзеяння адной з гэтых працэдур завяршыўся восенню 2024 года, а другі механізм плануюць скасаваць да канца гэтага года.

эж

Некалькі соцень лекараў з краін, якія не ўваходзяць у ЕС, страцілі ў Польшчы права працаваць па прафесіі

15.05.2026 12:41
Гэтыя медыкі не прадставілі сертыфікатаў аб валоданні польскай мовай.