Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Фінляндыя зрабіла стаўку на бамбасховішчы «dual-use»

31.07.2026 11:20
Польскі бок ужо карыстаецца фінскім вопытам у гэтай сферы.
Сцяг Фінляндыіjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

У бамбасховішчах у Фінляндыі, насельніцтва якой налічвае 5,5 мільёна чалавек, маглі б схавацца 5 мільёнаў чалавек. У Фінляндыі сховішчы маюць двайное прызначэнне, паясняе ў размове з агенцтам PAP пасол згаданай краіны ў Польшчы Пайві Лайнэ, якая праз чатыры месяцы завяршае сваю місію ў Варшаве.

Паводле яе, будаўніцтва бамбасховішчаў можа стаць яшчэ адной сферай выдатнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Фінляндыяй. Польшча ўжо карыстаецца фінскім досведам у гэтай сферы, кажа амбасадарка.

— Дэлегацыі польскіх мясцовых органаў улады, якія адказваюць за будаўніцтва бамбасховішчаў у Польшчы, рэгулярна наведваюць Фінляндыю, каб азнаёміцца з сітуацыяй і тымі рашэннямі, якія можна адаптаваць на мясцовым узроўні. У пачатку ліпеня мы прымалі ваяводу Мазовіі Марыюша Франкоўскага. Ён наведаў аб'екты ў Хельсінкі і Куапіа, дзе ў 2024 годзе было адкрытае самае сучаснае грамадзянскае бамбасховішча ў Еўропе, якое, у крызіснай сітуацыі, можа змясціць 7 000 чалавек,  кажа дыпламатка.

Яна звяртае ўвагу, што ў Фінляндыі ўсе сховішчы маюць «двайное прызначэнне».

 Яны штодня служаць грамадзянскім мэтам  там размяшчаюцца паркоўкі або спартыўныя збудаванні, а ў часы вайны або крызісу забяспечваюць абарону насельніцтва. Гэта правераная мадэль, якую варта паўтарыць у Польшчы. Хачу нагадаць, што дзякуючы гэтым рашэнням, у Фінляндыі ў бамбасховішчах могуць схавацца 5 мільёнаў чалавек  краіне, насельніцтва якой складае 5,5 мільёна чалавек. Сітуацыя яшчэ лепшая ў Хельсінкі, дзе пражывае 600 000 чалавек, а ў сховішчах забяспечаныя месцы для 900 000 чалавек,  кажа Пайві Лайнэ.

Яна нагадвае, што ў Фінляндыі, згодна з заканадаўствам, кожны будынак плошчай больш за 1200 квадратных метраў павінен мець сховішча. За іх будаўніцтва адказвае забудоўшчык, а не мясцовыя ўлады ці дзяржава. Хоць, гэта крыху павышае кошт кватэры (на 2-3 працэнты), затое бяспека  бясцэнная, — кажа амбасарадка.

 У мірны час сховішчы ў шматкватэрных дамах выкарыстоўваюцца жыхарамі, напрыклад, для захоўвання ровараў або калясак. Яны будуюцца і абсталёўваюцца такім чынам, каб стаць паўнафункцыянальнымі сховішчамі на працягу 72 гадзін. Дарэчы, Мазавецкі ваявода здзівіўся, калі даведаўся, што 97 працэнтаў сховішчаў у Фінляндыі знаходзяцца ў прыватнай уласнасці,  заявіла Пайві Лайнэ.

Паводле яе, у Польшчы ўжо працуюць фінскія кампаніі, якія спецыялізуюцца на будаўніцтве сховішчаў, такія як «Temet Group» i «Verona Shelter Group». Яны ўдзельнічаюць у партнёрскіх праграмах.

 Аднак задача будаўніцтва бамбасховішчаў  гэта задача польскіх будаўнічых кампаніяў  гэта яны будуць заліваць бетон. Фінскія кампаніі могуць прапанаваць вопыт і неабходнае абсталяванне: узмоцненыя дзверы, сістэмы вентыляцыі і гігіены і г.д.,  распавяла амбасадарка Фінляндыі ў Польшчы ў размове з агенцтвам PAP.

аз