Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вялікія чэргі каля вайсковых частак. Войска плаціць 1,5 тыс. еўра за 27 дзён

10.08.2026 16:39
Праграма «Канікулы з войскам» карыстаецца вялікай папулярнасцю.
Канікулы з арміяйhttps://www.gov.pl/web/obrona-narodowa/wakacje-z-wojskiem-3edycja

Польскае войска зноў запрашае маладых людзей правесці частку летніх канікул у вайсковай форме. За 27 дзён яны могуць прайсці інтэнсіўную ваенную падрыхтоўку і атрымаць за гэта амаль 6 тысяч злотых (амаль 1,5 тысячы еўра), паведамляе Business Insider.com.pl

Праграма «Канікулы з войскам» карыстаецца вялікай папулярнасцю.

Яна разлічаная перш за ўсё на паўналетніх — у прыватнасці, выпускнікоў школ, студэнтаў і тых, хто шукае альтэрнатыву звычайнай сезоннай працы. Па ўсёй Польшчы падрыхтавана каля 90 месцаў для праходжання навучання.

27 дзён інтэнсіўнай падрыхтоўкі

Навучанне мае практычны характар. Добраахвотнікі вывучаюць асновы ваеннай тактыкі, вучацца страляць і карыстацца зброяй. Яны таксама атрымліваюць навыкі выжывання ў палявых умовах, аказання першай дапамогі і рукапашнага бою.

На час 27-дзённага навучання войска забяспечвае добраахвотнікаў жыллём, харчаваннем, формай, медыцынскай дапамогай і страхоўкай.

Пасля заканчэння навучання добраахвотнікі могуць працягнуць службу ў войску. Сярод магчымасцяў — актыўны рэзерв, Войскі тэрытарыяльнай абароны або прафесійная ваенная служба.

Удзельнікі могуць выбраць сярод многіх вайсковых частак, у тым ліку сухапутных, бранятанкавых, дэсантных і ракетных войскаў, а таксама Ваенна-марскіх сіл. 

Сёлета праграма праводзіцца ўжо ў трэці раз. У першай яе рэалізацыі ўдзельнічалі каля 11 тысяч чалавек, у другой — амаль 10 тысяч.

Сёлетняя праграма падзелена на тры этапы. Апошні пачнецца 17 жніўня і працягнецца да 12 верасня.

яс


Штучны інтэлект будзе працаваць на карысць абароны ўсходняй мяжы Польшчы

20.07.2026 17:33
Міністэрства нацыянальнай абароны пачало працэс аўтанамізацыі мяжы. 

Польская армія імкліва ўмацоўвае сваю баяздольнасць, між іншым, пры дапамозе тэхнікі з Карэі

21.07.2026 15:18
Польшча можа мець адзін з найбуйнейшых патэнцыялаў самаходнай артылерыі ў Еўропе.