Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусы Беластоку згадалі падзеі 2020 года (ФОТА)

10.08.2026 18:14
У Беластоку на цэнтральнай плошчы імя Касцюшкі прайшла традыцыйная акцыя, прымеркаваная да гадавіны падзей 2020 года.
Аўдыё
  • Беларусы Беластоку згадалі падзеі 2020 года
  ,   6-   2020 .
Мерапрыемства ў Беластоку, прымеркаванае да 6-й гадавіны падзей 2020 года. Беларуская служба Польскага радыё/Анна Пятроўская

Шэсць гадоў таму Беларусь перажыла падзеі, якія змянілі яе гісторыю. Дзень Годнасці – гэта магчымасць сабрацца разам, успомніць жнівень 2020 года і падтрымаць тых, хто працягвае змагацца за свабоду Беларусі. У Беластоку сабраліся беларусы, каб выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі і тымі, хто працягвае змагацца за свабодную Беларусь.

. .

Нам неабходна памятаць пра гэты дзень, гаворыць адзін з арганізатараў мерапрыемства, старшыня Фонду «Тутака» Павел Станкевіч.

– Нам трэба памятаць пра гэты дзень, але з іншага боку, гэта падштурхнула нас працаваць далей і рабіць беларушчыну. Беларускі народ, але там надалей існуе дыктатура, людзей саджаюць у турмы, а мы чакаем, што гэта зменіцца памянялася. Беларусы далей змагаюцца, выходзяць на акцыі салідарнасці, людзі прачнуліся, але гэта – сумны дзень, бо антыбеларуская ўлада адказала на нашае патрабаванне быць свабоднымі людзьмі рэпрэсіямі і гвалтам, – сказаў Павел Станкевіч.

падрабязнасці – слухайце аўдыёфайл

падрыхтавала Анна Пятроўская

. .
Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы