Шэсць гадоў таму Беларусь перажыла падзеі, якія змянілі яе гісторыю. Дзень Годнасці – гэта магчымасць сабрацца разам, успомніць жнівень 2020 года і падтрымаць тых, хто працягвае змагацца за свабоду Беларусі. У Беластоку сабраліся беларусы, каб выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі і тымі, хто працягвае змагацца за свабодную Беларусь.
.
Нам неабходна памятаць пра гэты дзень, гаворыць адзін з арганізатараў мерапрыемства, старшыня Фонду «Тутака» Павел Станкевіч.
– Нам трэба памятаць пра гэты дзень, але з іншага боку, гэта падштурхнула нас працаваць далей і рабіць беларушчыну. Беларускі народ, але там надалей існуе дыктатура, людзей саджаюць у турмы, а мы чакаем, што гэта зменіцца памянялася. Беларусы далей змагаюцца, выходзяць на акцыі салідарнасці, людзі прачнуліся, але гэта – сумны дзень, бо антыбеларуская ўлада адказала на нашае патрабаванне быць свабоднымі людзьмі рэпрэсіямі і гвалтам, – сказаў Павел Станкевіч.
падрабязнасці – слухайце аўдыёфайл
падрыхтавала Анна Пятроўская
.