У апошні час у Польшчы ўсё часцей абмяркоўваецца неабходнасць павышэння пенсійнага ўзросту. Паводле слоў міністра фондаў і рэгіянальнай палітыкі Катажыны Пэлчыньскай-Налэнч, жанчыны і мужчыны павінны выходзіць на пенсію ў такім самым узросце. Аднак хутчэй за ўсё ніякіх зменаў не адбудзецца, бо палітычнага кансэнсусу па гэтым пытанні няма, паведамляе газета Fakt.
Але пры гэтым палякі могуць самастойна прыняць рашэнне адносна ўзросту выхаду на заслужаны адпачынак, павялічыўшы такім чынам памер пенсіі. Згодна з дадзенымі Дзяржаўнага фонда сацыяльнага страхавання Польшчы за 2025 год, кожны чацвёрты паляк застаецца працаваць пасля дасягнення пенсійнага ўзросту. Дзякуючы гэтаму памер пенсіі павялічваецца.
Так, на 14% яна расце, калі выхад на пенсію будзе адкладзены на адзін год пасля дасягнення ўзросту; на 27% — калі выхад на пенсію адкладзены на два гады; на 43% — калі выхад на пенсію адкладзены на тры гады; і на 80% — калі выхад на пенсію адкласці на 5 гадоў.
У цяперашні час у Польшчы жанчыны могуць выходзіць на пенсію ў 60 гадоў, а мужчыны — у 65.
вс