Каля вёскі Осек-Вулька ў Цеханоўскім павеце цэнтральнага Мазавецкага ваяводства (прыкладна ў 100 км ад Варшавы) заўважылі пуму. Муніцыпальныя ўлады заклікалі жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў быць асцярожнымі. Гэта ўжо другое падобнае папярэджанне за апошнія месяцы, паведамляе партал Gazeta.
У апублікаванай заяве ўлады заклікалі жыхароў праяўляць надзвычайную асцярожнасць і пазбягаць наведвання лясоў ды лесапасадак у раёне, дзе бачылі пуму.
Гэта не адзіны выпадак за апошнія месяцы, калі мясцовыя ўлады папярэджваюць жыхароў аб магчымым драпежніку з сямейства каціных. У ліпені ў гміне Палянаў (Заходнепаморскае ваяводства, адміністрацыйны цэнтр горад Шчэцін) пасля некалькіх дзён сачэння была злоўленая пума, якую раней заўважыў і зняў на відэа паляўнічы. Жывёла трапіла пад апеку ветэрынараў і, хутчэй за ўсё, будзе перададзеная ў заапарк.
Таксама ў ліпені ў Глагоўскім павеце (Ніжнесілезскае ваяводства, адміністрацыйны цэнтр горад Уроцлаў) з'явілася паведамленне, што мясцовыя жыхары бачылі драпежніка з сямейства каціных. Жыхароў заклікалі быць асцярожнымі і пазбягаць кантакту з драпежнікам.
Адкуль дзікія жывёлы ўзяліся ў прыродзе — не паведамляецца.
вс