Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Недалёка ад Варшавы бачылі на свабодзе... пуму. Гэта чарговы выпадак у Польшчы

11.08.2026 08:01
У апублікаванай заяве ўлады заклікалі жыхароў праяўляць крайнюю асцярожнасць і пазбягаць наведвання лясоў ды лясных масіваў у раёне, дзе бачылі пуму.
.  .
Пума. Ілюстрацыйны здымак. villagequirks/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каля вёскі Осек-Вулька ў Цеханоўскім павеце цэнтральнага Мазавецкага ваяводства (прыкладна ў 100 км ад Варшавы) заўважылі пуму. Муніцыпальныя ўлады заклікалі жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў быць асцярожнымі. Гэта ўжо другое падобнае папярэджанне за апошнія месяцы, паведамляе партал Gazeta

У апублікаванай заяве ўлады заклікалі жыхароў праяўляць надзвычайную асцярожнасць і пазбягаць наведвання лясоў ды лесапасадак у раёне, дзе бачылі пуму. 

Гэта не адзіны выпадак за апошнія месяцы, калі мясцовыя ўлады папярэджваюць жыхароў аб магчымым драпежніку з сямейства каціных. У ліпені ў гміне Палянаў (Заходнепаморскае ваяводства, адміністрацыйны цэнтр горад Шчэцін) пасля некалькіх дзён сачэння была злоўленая пума, якую раней заўважыў і зняў на відэа паляўнічы. Жывёла трапіла пад апеку ветэрынараў і, хутчэй за ўсё, будзе перададзеная ў заапарк. 

Таксама ў ліпені ў Глагоўскім павеце (Ніжнесілезскае ваяводства, адміністрацыйны цэнтр горад Уроцлаў) з'явілася паведамленне, што мясцовыя жыхары бачылі драпежніка з сямейства каціных. Жыхароў заклікалі быць асцярожнымі і пазбягаць кантакту з драпежнікам. 

Адкуль дзікія жывёлы ўзяліся ў прыродзе — не паведамляецца.

вс