Беларуская Служба

Польшчы імпартуе вугаль, эколагі пратэстуюць

10.09.2019 16:23
Greenpeace Polska: Калі ўлады Польшчы ды іншых краін нічога не зробяць для аховы клімату, то праз пару дзясяткаў гадоў свет, які мы ведаем, перастане існаваць.
 Rainbow Warrior  Greenpeace
Паруснік Rainbow Warrior арганізацыі GreenpeacePAP/Marcin Gadomski

Неўрадавая арганізацыя Greenpeace Polska правяла дзёрзкую акцыю ў порце Гданьска, заблакаваўшы грузавое судна з фрахтам вугалю, паведамляе газета Rzeczpospolita. На борт парусніка Rainbow Warrior, які блакіраваў сухагруз, падняліся супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы і затрымалі актывістаў арганізацыі.

Паводле Greenpeace Polska, польскі ўрад нічога не робіць для аховы клімату, для прыкладу, не інвестуе ў аднаўляльную энергію і не абмяжоўвае выкарыстання вугалю, а наадварот – імпартуе згаданае паліва. Паколькі вугалю, які здабываецца ў Польшчы, не хапае, то прыходзіцца імпартаваць перш за ўсё з Расіі ды нават з вельмі далёкіх краін: Аўстраліі, Калумбіі, Мазамбіку. Менавіта балкер, які быў заблакіраваны ў гданьскім порце, следаваў з грузам вугалю з Мазамбіка.

Паводле Greenpeace Polska, калі ўлады Польшчы ды іншых краін нічога не зробяць для аховы клімату, то праз пару дзясяткаў гадоў свет, які мы ведаем, перастане існаваць, паведамляе газета Rzeczpospolita.

вс