Беларуская Служба

Кухня: сёння мы прапануе спекчы пірог са слівамі

10.09.2019 17:44
Пірог атрымліваецца смачны, сакавіты, ён апетытна выглядае, прыемна пахне і напэўна спадабаецца хатнім і гасцям. 
Аўдыё
  • Сёння мы прапануе спекчы пірог са слівамі
Пірог са слівамі pixabay.com/webandi/free for commercial use

Сезон збору ўраджаю ў самым разгары: на агародзе красуюцца сонечныя гарбузы, у садах пад цяжарам пладоў гнуцца галіны яблынь, груш ды сліваў. І таму было б грахом, каб цяпер не рыхтаваць сезонныя стравы. Сёння мы прапануе спекчы пірог са слівамі. 

Для таго, каб спекчы смачны і сакавіты пірог са слівамі, нам трэба падрыхтаваць наступныя інгрыдыенты. 

1,5 шклянкі мукі 

1 лыжка крухмалу 

¾ шклянкі цукару 

0,5 пачка масла 

200 мл малака 

2 яйкі 

1,5 лыжачкі разрыхляльніка 

3 лыжкі манных крупаў 

1 лыжка воцату 

прыкладна 12 сліваў, парэзаных на чвэрці 

0,5 шклянкі цукровай пудры і крышку малака на глазуру

 

І так, масла, вынятае раней з халадзільніка, вымешваем з цукрам, дадаем яйкі і добра ўзбіваем пры дапамозе лыжкі, венчыка альбо кухоннага робата. Пасля гэтага дадаем прасеяную праз сіта муку і разрыхляльнік, працягваем мяшаць. Наступны крок – гэта малако, а пазней манныя крупы і воцат. Цяпер перамешваем вельмі далікатна лыжкай. Калі гэта робат, дык ставім на малыя абароты. 

Атрыманую масу выліваем у форму. Пры гэтым форма можа быць альбо круглая, альбо прамавугольная – вялікай розніцы няма. Дно формы можам выкласці пергаментам. Калі нехта баіцца, што цеста прыклеіцца да формы, то можна яе бакі вышмараваць маслам і пасыпаць сухарамі.

Пасля гэтага на масу кладзем парэзаныя слівы, прычым скуркай уніз, у цеста. Пячэм наш пірог каля 40 хвілін у тэмпературы 180 градусаў. Традыцыйна, ці пірог не сыры - правяраем драўлянай палачкай, утыкаючы яе ў сярэдзіну нашага дэсерту. Калі пірог астыне, можам яго абшмараваць глазурру, якую падрыхтуем з цукровай пудры і малака. Але гэта – альтэрнатыва, таму што і без гэтага сліўкавы пірог смакуе дасканала. 

Смачна есці!    

Валеры Саўко

слухайце аўдыё