У польскай медыцыне – трагічная сітуацыя, паведамляе штодзённая газета Rzeczpospolita. У найбольшай клінічнай бальніцы ў краіне, размешчанай у Варшаве на вуліцы імя Банаха, з 23 аперацыйных зачыненыя дзевяць. Падобная сітуацыя назіраецца ў клініках Уроцлава, Любліна і Гданьска, не кажучы пра бальніцы ў меншых гарадах. Асноўная прычына – недахоп кадраў, перш за ўсё хірургаў, анэстазіёлагаў, медсёстраў і аперацыйных медсёстраў.
Прафесар Гжэгаж Вальнэр, які з’яўляецца галоўным дзяржаўным спецыялістам па хірургіі, сказаў, што ў параўнанні з 2006 годам у Польшчы колькасць хірургаў зменшылася на 25%. Сярэдні ўзрост польскага хірурга – 56 гадоў, таму што маладыя лекары не выбіраюць загаданай спецыялізацыі, паколькі яна даволі цяжкая і прыносіць менш грошай, чым іншыя. Актуальна ў краіне ажно 409 свабодных месцаў у ардынатуры па хірургіі, а яшчэ зусім нядаўна хірургія была вельмі прэстыжнай спецыялізацыяй.
Іншая прычына такой сітуацыі ў тым, што многія хірургі ідуць у прыватныя клінікі, дзе меншыя стрэс і адказнасць, таму што там праводзяцца ў асноўныя лягчэйшыя аперацыі. Сёння большасць польскіх урачоў не працаўладкаваныя на стаўках, а маюць ІП, бо такая форма працаўладкавання больш аплочваецца і шпіталям, і самім лекарам, чытаем на старонках газеты Rzeczpospolita.
вс