Беларуская Служба

«Мова – гэта першы вызначнік тоеснасці нацыі»

05.11.2019 16:45
Спадзяемся, што вынікі сёлетняга перапісу дадуць шанец беларускай мове, а значыць і нам з вамі, як самадастатковаму народу.
Аўдыё
  • Перапіс і значэнне яго моўных пытанняў абмеркавалі на Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту
 2019
Перапіс 2019 .

Нядаўна ў Беларусі завяршыўся Агульнанацыянальны перапіс насельніцтва. Перапіс – гэта важнае прылада дзяржавы, якая дапамагае эфектыўна рэалізоўваць сацыяльную палітыку і вырашаць важныя арганізацыйныя пытанні. Аднак, у беларускіх рэаліях, перапіс мае яшчэ вялікае палітычнае і культурнае значэнне.

У выніку адсутнасці механізмаў прававой дзяржавы, дзякуючы якім беларусы маглі бы абараняць свае моўныя і нацыянальныя правы, перапіс стаў бадай, што адзінай моцнай і легальнай прыладай пэўнага ціску на ўлады. Апроч гэтага, на фоне агрэсіўных дзеянняў Крамля яшчэ і важным чыннікам міжнароднай палітыкі.

Гаворка ідзе пра агульную колькасць беларусаў, іх канцэнтрацыю і колькасць носьбітаў беларускай мовы. Менавіта перапіс, мае даць дакладныя адказы на гэтыя пытанні і менавіта ад вашых адказаў у значнай ступені залежыць лёс нацыянальнай культуры Беларусі.

Перапіс і значэнне яго моўных пытанняў абмеркавалі на Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту, гаворыць яе кіраўніца Вольга Трацяк:

-Мова – гэта першы вызначнік тоеснасці нацыі. Дзякуючы мове акрэсляцца тоеснасць нацыі. Што тычацца моўных пытанняў з астатняга перапісу насельніцтва, іх фармулёўка не была досыць празрыста і трапная. Тая фармулёўка ў значанай ступені абмяжоўвала магчымасць выбару, пытанні не адлюстроўвалі моўную сітуацыю ў Беларусі, прынамсі яе змены на працягу апошніх 25 гадоў. (...)

Каб заахвоціць беларусаў даваць правільныя адказы на моўныя пытанні перапісу, тэлеканал Белсат зладзіў акцыю пад назвай «Беларускамоўны». А ці сапраўды мова для беларусаў мае вызначальнае значэнне падчас спажывання інфармацыі? Адказвае кіраўнік аддзелу маркетынгу Белсату Лукаш Бырскі:

-Не, мне падаецца не. Прынамсі, паводле даследаванняў нашага тэлеканалу. Мова ў гэтым працэсе не з’яўляецца вызначальным чыннікам. Паводле нашых апытанняў, прыкладна 60% рэспандэнтаў ставяцца нейтральна да мовы кантэнту.

Аднак паколькі для нас важнай каштоўнасцю з’яўляецца беларуская мова, у сувязі з перапісам насельніцтва мы запусцілі кампанію «Беларускамоўны». Мы заахвочвалі беларусаў падчас перапісу зазначаць беларускую мову роднай. (...)

Падчас свайго выступу, вы звярнулі ўвагу на тое, што носьбітаў беларускай мовы дыскрымінуе не толькі рэжым А. Лукашэнкі і Google і Youtube. Ці такі падыход з боку гэтых карпарацый моцна ўплывае на распаўсюд беларускамоўнай інфармацыі?

-Так, гэта моцна перашкаджае. Шмат кантэнту Google проста не прымае, не прымае нават на камерцыйнай аснове, як рэкламу. Тлумачыцца гэта тым, што яны не абслугоўваюць беларускую мову. Вельмі цяжка выйсці на кантакт з Google і данесці ім нашу пазіцыю.

У сувязі з гэтым, разам з нашымі партэрамі, з Беларускім ПЭН-цэнтрам, з АртСядзібай, з symbal.by, з Бацькаўшчынай, узнялі гэта пытанне на міжнародным узроўні. Падчас міжнароднага кангрэсу ўсіх ПЭН-клубаў ў Філіпінах была прынятае агульная дэкларацыяй, якая заклікала ў тым ліку і Google паважаць права карыстальнікаў карыстацца сваёй роднай беларускай мовай.

Паводле папярэдніх двух прапісаў насельніцтва Беларусі з 1999 і 2009 гадоў, колькасць беларусаў, якія лічаць беларускую сваёй роднай, імкліва скарачаецца. Спадзяемся, што вынікі сёлетняга перапісу дадуць шанец беларускай мове, а значыць і нам з вамі, як самадастатковаму народу.

Эдуард Жолуд

Слухайце аўдыё!