Беларуская Служба

Сучасныя тэхналогіі спрыяюць навучанню?

22.11.2019 16:23
Тэмай уплыву сучасных тэхналогіяў на дзяцей у Польшчы зацікавілася штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Erik Lucatero from Pixabay/CC0

Частка школаў у Польшчы забараняе вучням карыстацца тэлефонамі ды планшэтамі на занятках. Галоўны аргумент – згаданыя прылады рассяроджваюць дзяцей, ускладняюць засваенне матэрыялу.

З іншага боку, выкарыстанне згаданых прылад на занятках для пошуку інфармацыі магло б дапамагчы ў засваенні ведаў.

У Польшчы ажывілася дыскусія на тэму дазваляць ці забараняць гаджэты ў школах. Прычынай стала публікацыя вынікаў даследаванняў выкарыстання спадарожнікавых тэлефонаў у школах Велікабрытаніі. Даследчыкі аналізавалі вынікі вучняў на іспытах на атэстат. Навукоўцы адкрылі, што забарона выкарыстання гаджэтаў паўплывала на паляпшэнне вынікаў слабых вучняў, а дазвол уплывае на паляпшэнне вынікаў моцных вучняў.

Гэтыя дадзеныя сведчаць пра тое, што забарона ёсць добрым і танным сродкам, як павысіць ацэнкі горшых вучняў. Затое эфектыўнае выкарыстанне новых тэхналогіяў настаўнікаў на занятках можа паспрыяць мацнейшым вучням.

Які падыход выкарыстоўваць? Выданне зазначае, што адказ на гэтае пытанне залежыць ад сістэмы навучання і падрыхтоўкі настаўнікаў да працы з гаджэтамі.

юл