Нейкі Кшыштаф Зваліньскі напісаў артыкул пад назвай «Як Літва і Беларусь скралі ў Польшчы нацыянальных герояў». Паводле аўтара, Каліноўскі і Серакоўскі былі палякамі, а «непісьменным народам» беларусам і літоўцам не да іх.
Мазярскі з Gazeta Wyborcza сцвярджае, што гэты артыкул напісаны быццам бы па заказу Крамля, каб распальваць варожасць паміж народамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
«Тэкс Зваліньскага, сам па сабе, не быў бы шкодным, калі б ён з’явіўся на старонках нацыяналістычнага невялікага часопіса. Аднак, ён быў выстаўлены на сайце дзяржаўнага тэлебачання, таму можна лічыць, што прадстаўляе афіцыйнае становішча», – напісаў Мазярскі.
Гэты артыкул пераклалі і распаўсюдзілі беларускія СМІ і, зразумела, што ён выклікаў здзіўленне і абурэнне ў беларусаў.
А Мазярскі здзіўляецца яшчэ аднаму, што вельмі шкодны і звычайна недарэчны тэкст апублікавала TVP – тое ж польскае тэлебачанне, якое падтрымлівае дэмакратычныя і незалежніцкія памкненні беларусаў, стварыла ды дае фінансавую падтрымку беларускаму каналу ў Варшаве «Белсат».
яс